Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 65:
Становішча [[Японскія астравы|Японсіх астравоў]] на сутыку літасферных пліт вызначае гарысіты характар, сейсмічнасць і вулканізм тэрыторыі. Клімат астравоў умераны і субтрапічны мусонны, спрыяльны для жыцця. Рэкі кароткія, але паўнаводныя, багатыя на гідраэнергію. 66 % плошчы Японіі пакрыта хваёвымі і шыракалістымі лясамі. Багаты і разнастайны жывёльны свет астравоў.
 
Японскія астравы былі населены ад часу верхняга [[Палеаліт|палеаліту]]. Першыя ўзгадкі пра Японію ў кітайскіх летапісах адносяцца да І ст.н.э. Кітайская цывілізыя аказала вялікі ўплыў на Японію. У ХІІІ ст. Японія двойчы ўратавалася ад мангольскага ярма. Нядоўгія кантакты з еўрапейцамі, што пачаліся ў ХVІ ст, скончыліся працяглым перыядам ізаляцыі. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя Японія стала на шлях адкрытасці, мадэрнізацыі і экспансіі. Паражэнне у [[Другая сусветная вайна|другой сусветнай вайне]] прывяло да страты ўсіх калоній. У 1945 Японія стала першай і апошняй краінай, супраць якой была прыменена атамная зброя.
 
Сённяшняя Японія — дэмакратычная канстытуцыйная манархія на чале з адзіным у свеце імператарам. Японія — [[Унітарная дзяржава|унітарная]] краіна, дзеліцца на 47 прэфектур. Сучасная афіцыйная назва краіны — «Ніхон коку» або «Ніпон коку» (日本国).