Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 124:
Для Японіі канца ХХ — пачатку ХХІ ст. характэрная стабільная колькасць насельніцтва з паступовым змяненнем яго ўзроставай структуры ў бок старэння, што абумоўлена [[Бэбі-бум|вялікай нараджальнасцю ў 1950-х]] і адной з рэкорднейшых у свеце працягласцяў жыцця (85,5 гадоў у 2018). У 2018 узрост сярэдняга японца складае 47,7 гадоў, доля дзяцей да 15 гадоў — 12,7%, людзей старэйшых за 65 гадоў — 28,4%.<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ja.html</ref> Усе прыведзеныя паказчыкі робяць Японію самай старой нацыяй у свеце. Старэнне насельніцтва скарачае і так нізкую нараджальнасць, якая сёння складае 7,5 чалавек на 1000. У канцы 2010-х насельніцтва Японіі пачало скарачацца, і, калі ўрад не прастымулюе іміграцыю, у 2020-30-х дэпапуляцыя пойдзе імклівымі тэмпамі. У 2018 Японія саступіла Мексіцы месца ў дзясятцы самых населеных краін свету, у бліжэйшым будучым яе абыйдуць таксама [[Эфіопія]], [[Філіпіны]], [[В'етнам]].
 
Нацыянальны склад насельніцтва аднародны: 98,1 % складаюць [[японцы]], якія называюць сябе ніхондхін (日本人), а сваю мову — ніхонга (日本語); невялікая колькасць [[карэйцы|карэйцаў]] (0,4%), кітайцаў (0,5%); яшчэ каля 1% філіпінцаў, в'етнамцаў;, а таксама бразільцаў і перуанцаў японскага паходжання. Увогуле, Японія не вельмі ахвотна прымае мігрантаў, асабліва бежанцаў. У Японіі, пераважна на востраве Хакайда, пражывае каля 25 000 [[айны|айнаў]] — самабытнага, але сёння практычна асіміляванага народа. На астравах [[Рукю]] жывуць [[рукюйцы]], якіх японцы разглядаюць як субэтнас японскага народа. Да сацыяльных меншасцяў адносяцца буракуміны — японскія "недатыкальныя", што дыскрымінуюцца і ў наш час.
 
99 % жыхароў краіны размаўляюць на [[японская мова|японскай мове]] — [[Аглюцінатыўныя мовы|аглюцінатыўнай мове]], што ўтварае асобную сям'ю. Для пісьмовай перадачы японскай мовы выкарыстоўваюць іерагліфічнае пісьмо [[кандзі]]. На айнскай мове, [[Ступень захаванасці мовы|што знаходзіцца на мяжы знікнення]], размаўляе невялікая колькасць старых на востраве Хакайда.
[[File:Itsukushima Gate.jpg|thumb|[[Торыі]] сінтаісцкага храма Іцукусіма]]
Асноўныя рэлігіі — [[сінтаізм]] і [[будызм]], прычым многія японцы арганічна спалучаюць вызнанне дзвюх гэтых вераў, аб чым сведчыць статыстыка: 70,4 % вернікаў з'яўляюцца прыхільнікамі сінтаіму, 69,8 % — будызму. У Японіі каля 100 тыс. сінтаісцкіх храмаў, прычым даследванні сцвярджаюць, што японцы ахвотней удзельнічаюць у рэлігійных рытуалах, чым з'яўляюцца шчырымі вернікамі. Каля 1,5 % японцаў вызнаюць [[хрысціянства]], якое было завезена місіянерамі яшчэ ў XVI ст.. Сёння многія святы і традыцыі, вытокі якіх ляжаць у хрысціянстве, набылі папулярнасць у Японіі: японцы дораць падарункі на Раство Хрыстова, адзначаюць Дзень святога Валянціна, бяруць шлюб на еўрапейскі манер. Для айнаў дагэтуль не страцілі значэння [[анімізм|анімістычныя]] традыцыі. Вялікі ўплыў на жыццё грамадства аказалі завезеныя з Кітая [[даасізм]] і [[канфуцыянства]].
 
[[File:Itsukushima Gate.jpg|thumb|[[Торыі]] сінтаісцкага храма Іцукусіма]]
99 % жыхароў размаўляюць на [[японская мова|японскай мове]] — [[Аглюцінатыўныя мовы|аглюцінатыўнай мове]], што ўтварае асобную сям'ю. Для пісьмовай перадачы японскай мовы выкарыстоўваюць пісьмо [[кандзі]]. На айнскай мове, [[Ступень захаванасці мовы|што знаходзіцца на мяжы знікнення]], размаўляе невялікая колькасць старых на востраве Хакайда.
Асноўныя рэлігіі — [[сінтаізм]] і [[будызм]], прычым многія японцы арганічна спалучаюць вызнанне дзвюх гэтых вераў, аб чым сведчыць статыстыка: 70,4 % вернікаў з'яўляюцца прыхільнікамі сінтаіму, 69,8 % — будызму. У Японіі каля 100 тыс. сінтаісцкіх храмаў, прычым даследванні сцвярджаюць, што японцы ахвотней удзельнічаюць у рэлігійных рытуалах, чым з'яўляюцца шчырымі вернікамі. Каля 1,5 % японцаў вызнаюць [[хрысціянства]], якое было завезена місіянерамі яшчэ ў XVI ст.. Сёння многія святы і традыцыі, вытокі якіх ляжаць у хрысціянстве, набылі папулярнасць у Японіі: японцы дораць падарункі на Раство Хрыстова, адзначаюць Дзень святога Валянціна, бяруць шлюб на еўрапейскі манер. Для айнаў дагэтуль не страцілі значэння [[анімізм|анімістычныя]] традыцыі. Вялікі ўплыў на жыццё грамадства аказалі завезеныя з Кітая [[даасізм]] і [[канфуцыянства]].
 
[[File:Night view of Osaka bay.jpg|thumb|left|Осака, другі па памерах горад Японіі]]
Пры высокім сярэднім паказчыку шчыльнасці насельніцтва (334 чалавекічал. на 1 км²) большасць жыхароў канцэнтруецца на раўнінах паўднёва-ўсходняга Хонсю. Найбольш шчыльна заселена раўніна Канто. Гарадскога насельніцтва 91 %, невялікая доля сельскага насельніцтва тлумачыцца не толькі тэхнагеннасцю сучаснай японскай цывілізацыі, але і слабым сельскагаспадарчым асваеннем гарыстых лясістых астравоў. Каля 42 % японцаў жыве ў гарадах з насельніцтвам больш за 3 млн чалавек. Буйныя гарады: [[Токіа]], [[Іакагама]], [[Осака]], [[Нагоя]], [[Сапара]], [[Горад Кобэ|Кобэ]], [[Кіёта]], [[Горад Фукуока|Фукуока]], [[Горад Кавасакі|Кавасакі]], [[Хірасіма]], [[горад Такусіма|Такусіма]]. У Японіі сфарміравалася некалькі агламерацый. Найбольш вялікія з іх — Кэйхін (або Вялікі Токіа) з насельніцтвам 38 млн чалавек), якая ўключае Токіа (13,8 млн чал.), Іакагаму (3,6 млн), Кавасакі (1,4 млн); Хансін (больш за 19 млн чал.) — вакол гарадоў Осака (2,6 млн чал.), Кобе (1,5 млн), Кіёта (1,4 млн); Цюкё (каля 9 млн чал.) — з ядром у горадзе Нагоя (2,2 млн чал.). Гэтыя тры агламерацыі ўтвараюць адзін з буйнейшых сусветных мегалаполісаў — Такайда (больш за 60 млн чал.), які канцэнтруе 48 % насельніцтва краіны<ref>Геаграфія мацерыкоў і краін: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / Н. У. Навуменка, М. Л. Страха; пад рэд. Н. У. Навуменка; пер. з рус. мовы М. Л. Страхі. — 2-е выд., перапрац. — Мінск: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1594-6</ref>.
 
У прамысловасці занята 25 % эканамічна актыўнага насельніцтва, у [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадарцы]] — 5 %.