Дыямед: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18:
 
Паход эпігонаў на Фівы скончыўся смерцю Эгіялея, сына Адраста. Адраст памёр ад гора. Такім чынам, Дыямед застаўся адзіным прэтэндэнтам на прастол Аргаса. Для падмацавання сваіх правоў герой ажаніўся на Эгіялее, дачцы Эгіялея. Стаўшы ўладаром, ён умешваўся ў справы Калідона, адкуль выгнаў [[Тэрсіт]]а.
 
== Траянская вайна ==
Дыямед уваходзіў у лік жаніхоў [[Алена Цудоўная|Алены Цудоўнай]] і быў прывязаны клятвай дапамогі [[Менелай|Менелаю]]. Пасля выкрадання Алены [[Парыс]]ам быў вымушаны ўдзельнічаць у [[Траянская вайна|Траянскай вайне]]. Яго [[флот]] з 80 [[карабель|караблёў]] быў другім па ліку пасля флота [[Агамемнан]]а.
 
Дыямед — адзін з найбольш слынных герояў «[[Іліяда|Іліяды]]», другі наймагутнейшы [[ахейцы|ахейскі]] воін пасля [[Ахіл]]а. Яго заступніцай была багіня [[Афіна]]. [[Браня|Даспехі]] Дыямеда выкаваў бог [[Гефест]]. У баі ледзь не забіў [[Эней|Энея]], параніў двух [[Алімпійскія багі|аліпійскіх багоў]] [[Афрадыта|Афрадыту]] і [[Арэс]]а, што змагаліся на баку [[Троя|траянцаў]], двойчы нападаў на [[Апалон]]а. Падчас уварвання траянцаў у ахейскі лагер быў паранены і знаходзіўся на караблі. Згодна [[Гамер]]у, блізкім сябрам Дыямеда быў [[Адысей]]. Нягледзячы на насмешкі Агамемнана, ніколі не супрацьстаяў правадыру ахейцаў, удзельнічаў у прымірэнні Агамемнана і Ахіла. У [[рытуал]]ьных гульнях пасля смерці [[Патрокл]]а выйграў трыножнік, які потым захоўваўся ў [[Дэльфы|Дэльфах]].
 
== Спасылкі ==