Дыямед: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
 
== Дыямед у Італіі ==
[[Афрадыта]] не прабачыла Дыямеда за раненне. Пакуль ён змагаўся пад [[Троя]]й, яна падманам прымусіла яго жонку Эгіялею завесці палюбоўнікаў. Пасля вяртання Дыямеда яна не пусціла мужа ў [[Аргас (горад)|Аргас]]. Засмучаны Дыямед перабраўся ў [[Этолія і Акарнанія|Этолію]], а адтуль — у [[Апулія|Апулію]], дзе змагаўся супраць [[Марсель|месалійцаў]]. [[Публій Вергілій Марон|Вергілій]] у «[[Энеіда|Энеідзе]]» паведамляў, што Дыямед адмовіўся ваяваць супраць Энея, калі даведаўся пра высадку [[Троя|траянцаў]] у [[Лацыа]].

[[Эліны|Грэкі]] і [[Старажытны Рым|рымляне]] лічылі, што Дыямед заснаваў у [[Італія|Італіі]] некалькі [[горад|гарадоў]], у тым ліку [[Брындзізі]], [[Венафра]], [[Сан-Севера]] і [[Каноза-дзі-Пулья]].
 
== Шанаванне ==
Дыямед — адзін з нешматлікіх [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскіх]] [[міф]]ічных герояў, які падобна [[Геракл|Гераклу]] і [[Тэсей|Тэсею]], меў свой культ шанавання. Цэнтры ахвярапрынашэнняў Дыямеду месціліся пераважна на [[Кіпр]]ы, усходняй часцы [[Адрыятыка|Адрыятыкі]], на астравах [[Палагружа]].
 
== Спасылкі ==