Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 144:
 
[[File:Ikata Nuclear Powerplant.JPG|thumb|АЭС Іката]]
Энергетыка Японіі базуецца на імпартных нафце з Персідскага заліва і вугалі з Аўстраліі. Вугаль выкарыстоўваецца ў цеплаэнергетыцы і чорнай металургіі. Японія — найбуйнейшы ў свеце спажывец звадкаванага прыроднага газу, што пастаўляецца з [[Катар]]а, Аўстраліі, [[Інданезія|Інданезіі]]. Да 2011 каля траціны электраэнергіі выпрацоўвалася на АЭС, аднак пасля [[Аварыя на АЭС Фукусіма I|Фукусімскай аварыі]] большасць АЭС прыпыніла працу, што адбілася на паказчыках сусветнай атамнай энергетыкі. ТымНягледзячы нена экалагічныя меншпратэсты, урад Японіі мяркуе перагледзець стандарты бяспекі і перазапусціць станцыі у 2020-х. У 2017 было заяўлена, што ў бліжэйшы час чакаецца ўзнаўленне працы 21 рэактара а ў 2030 — яшчэ 30, што сумарна пераўзыйдзе "дафукусімскія" магутнасці. Японскія рэкі багатыя на гідраэлектраэнергію, аднак іх патэнцыял практычна выкарыстаны і не можа здаволіць інават дзясятай часткі патрэб краіны.
 
[[File:ASIMO Conducting Pose on 4.14.2008.jpg|thumb|left|[[ASIMO]] — прасунуты робат-гуманоід. Гэты дырыжуе аркестрам]]
Японія — другі пасля Кітая вытворца сталі. Металургія працуе пераважна на аўстралійскай сыравіне. Па вытворчасці легкавых аўтамабіляў Японія ў 1980-х-2000-х апярэджвала ўсе краіны свету, але у 2011 саступіла пальму першынства Кітаю. У 2010-х Японія выпускае 9-10 млн аўтамабіляў штогод, займаючы трэцяе месца ў свеце, а па легкавых — другое; японскі канцэрн [[Toyota Motor Corporation|Toyota]] канкуруе з [[Volkswagen Group]] за званне найбуйнейшага аўтавытворцы ў свеце. Японія разам з Паўднёвай Карэяй з'яўляюцца найбуйнейшымі суднабудаўнічымі дзяржавамі. Японская электроніка і электратэхніка карпарацый [[Sony]], [[Toshiba]], Cannon займаюць трывалыя пазіцыі на сусветным рынку. У канцы ХХ стагоддзя Японія стала піянерам робатабудавання і застаецца сусветным лідарам у гэтай тэхналагічнай галіне.
 
Сельская гаспадарка адрозніваецца надзвычайнай інтэнсіўнасцю: за харчовую бяспеку 126 млн чалавек адказваюць усяго некалькі мільёнаў га. Асноўная збожжавая культура — рыс. Таксама вырошчваецца чай, пераважна зялёных гатункаў. Традыцыйна развітае рыбалоўства, аква- і марыкультура.