Францішка Уршуля Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: |18 → |XVIII стагоддзя з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 80:
Пасля пастаноўкі першай п'есы заахвочаная пахвалою мужа Ф. У Радзівіл распачынае трывалую працу па складанні рэпертуара для нясвіжскага тэатра, прычым інтэнсіўнасць гэтай працы, таксама як драматургічнае майстэрства аўтаркі, узрасталі год ад года. У 1746, пасля першай камедыі, княгіня напісала яшчэ адну п'есу пад назваю «Справа Боскай наканаванасці». Гэты твор, пазначаны аўтаркай як «трагедыя», распачынае шэраг п'ес Ф. У. Радзівіл, якія ўяўляюць сабою драматычную апрацоўку казачных сюжэтаў. Так, сюжэтная аснова вышэйназванай «трагедыі» — вядомая ў еўрапейскім фальклоры казка пра праўдзівае люстэрка ў руках ліхой мачахі і заснуўшую прыгажуню. 3 прычыны таго, што ў якасці акцёраў пры пастаноўцы гэтай п'есы выступалі князёўны Тэафіля і Караліна Радзівіл, можна дапусціць, што менавіта дзеці падказалі маці для творчага выкарыстання тэму з вядомай казкі. Супастаўленне сюжэта п'есы «Справа Боскай наканаванасці» з рознымі інтэрпрэтацыямі адпаведнага зыход-нага сюжэта ў фальклоры розных народаў сведчыць пра беларускае або ўкраінскае паходжанне сюжэтнай першакрыніцы твора. Між тым наіўную чароўную фабулу народнай казкі Ф. У. Ра-дзівіл напаўняе маралізатарскім пафасам. П'еса становіцца ілюстрацыяй аднаго з цэнтральных матываў творчасці княгіні: усё, што адбываецца ў свеце, — гэта справа Боскай наканаванасці. Цэнтральнае месца ў п'есе займае не люстэрка, здольнае размаўляць, а жорсткая бязбожная маці, якая страчвае знешнюю пры-гажосць за тое, што становіцца душэўнай пачварай.
 
У камедыі «Каханне — зацікаўлены суддзя» Ф. У. Радзівіл узнаўляе гісторыю траянскага каралевіча Парыса[[Парыс]]а ад яго нараджэння да прыезду ў [[Троя|Трою]] з чароўнай Аленай. Цыкл старажытнагрэчаскіх міфаў, у якіх падавалася гісторыя Траянскай вайны, з антычных часоў карыстаўся вялікай папулярнасцю. Аднак, нягледзячы на вялікую колькасць папярэднікаў у справе драматургічнай апрацоўкі траянскага міфа, Ф. У. Радзівіл пры стварэнні камедыі пра Парыса вырашыла пайсці сваім шляхам. Пісьменніца па-свойму трактуе асобныя падзеі, кампануе сюжэт, змяняе імёны герояў. У сваёй п'есе яна выявіла новае, «арыстакратычнае» разуменне сутнасці траянскага міфа, па-новаму расставіла акцэнты. Яна цалкам рэабілітуе Парыса і Прыама, у той час як папярэдняя літаратурна-драматычная традыцыя разглядала іх як адмоўных персанажаў, што адступіліся ад волі багоў. Вобраз галоўнага героя атрымлівае прынцыпова новую мастацкую трактоўку: у знакамітай сцэне з «трыма грацыямі» Парыс прызначае «яблык звады» Венеры без усялякіх ваганняў (у адрозненне ад міфічнага героя). Ён лічыць, што мусіў бы баяцца асуджэння багоў, калі б аддаў яблык дзеля набыцця ўлады або мудрасці, а не дзеля кахання. Падарожжа Парыса ў Грэцыю таксама атрымлівае новую інтэрпрэтацыю. Паводле міфа, траянскі царэвіч збіраецца ў дарогу дзеля вызвалення сястры Прыама Гесіоны з патаемнай надзеяй завалодаць у Спарце абяцанай Аленай. Радзівілаўскі Парыс нібыта зусім забываецца пра падарунак Венеры: саромячыся сваёй непісьменнасці, ён выпраўляецца ў далёкае падарожжа для таго, каб у цывілізаваных краінах атрымаць адукацыю. Такі сюжэтны ход Ф. У. Радзівіл ужывае найперш у дыдактычных мэтах, як павучанне для дзяцей, а ў болып шырокім плане такое пераасэнсаванне міфа можна разглядаць як вынік уплыву ідэалогіі Асветніцтва з яе культам навукі і адукацыі.
 
У аснове сюжэта п'есы «Безразважлівы суддзя» ляжыць гісторыя хрысціянскіх сясцёр-пакутніц часоў імператара Дыяклетыяна — Агапіі, Хіоніі і Ірэны. У жанравых адносінах драма набліжаецца да сярэднявечных маралітэ. Аднак Ф. У. Радзівіл творча перапрацавала прагматычны матэрыял жыція з мэтай надання яму сапраўднай драматычнасці. Яна апусціла некаторыя жыційныя персанажы, звузіўшы тым самым сюжэтную прастору п'есы. Галоўныя гераіні аказаліся, такім чынам, у цэнтры ўвагі. Г. Барышаў заўважаў, што ў трагедыі «акцэнт рабіўся на велічнасці і мужнасці духу, які не змаглі скарыць ні ўгаворы змяніць рэлігію, ні катаванні і прыніжэнні»<ref>Барышев Г. Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992. С. 121</ref>.Галоўныя дзейныя асобы тут — жанчыны, узвелічэнню і паэтызацыі якіх прысвечана ўся драматургічная творчасць аўтаркі. Таксама гэтае жыціе магло прыцягнуць яе ўвагу наяўнасцю ў ім дыялогаў — першапачатковага элемента любой драмы. Апавядальныя эпізоды жыція Ф. У. Радзівіл драматызуе з пісьменніцкім майстэрствам. Характарызуючы галоўных гераінь, аўтарка звяртае ўвагу на «ўнутраны», духоўны аспект іх святасці. Дзеля гэтага яна ўводзіць у п'есу разгорнутыя маналогі, з якіх вынікае дасведчанасць сясцёр у пытаннях тэалогіі і глыбіня іх веры. Зразумела, што гэтымі глыбокімі ведамі надзяліла іх сама аўтарка. Да гэтага можна дадаць і талент княгіні Радзівіл як інтэрпрэтатара хрысціянскага веравучэння, выкладзенага ў трагедыі ў паэтычнай форме. Да артадаксальных догматаў паэтка далучае элементы прыродазнаўчых навук. Падкрэсліваючы духоўную святасць пакутніц, аўтарка значна менш увагі надае апісанню цудаў. Напэўна, яна не хацела перагружаць п'есу шматлікімі цудамі, якія маглі адцягнуць увагу гледача і знізіць патэтычную танальнасць дзеяння.