Свята-Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
|Шырыня выявы =
|Даўжыня выявы =
|Подпіс выявы = Мікалаеўская царква ў пачатку [[XX стагоддзе|ХХ стагоддзя]]
|Статус =
|Краіна = Беларусь
Радок 38:
'''Царква́ Свято́га Мікала́я ў Мікала́еўшчыне''' — страчаны праваслаўны храм у колішнім [[Мястэчка|мястэчку]] [[Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён)|Мікалаеўшчына]] [[Стаўбцоўскі раён|Стаўбцоўскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]], помнік драўлянай архітэктуры [[ХІХ стагоддзе|ХІХ стагоддзя]]. Знаходзіўся ў гістарычным цэнтры [[мястэчка]] Грудку, на месцы былога касцёла, разабранага ў [[1866|1866]] годзе.
 
У касцёле, які існаваў на месцы гэтай царквы, былі ахрышчаны продкі вядомага беларускага паэта [[Якуб Колас|Якуба Коласа]];<ref name="prodkikolasa">[https://archives.gov.by/index.php?id=521820/ Запіс у метрычнай кнізе Мікалаеўскага рыма-каталіцкага касцёла аб нараджэнні і хрышчэнні Мікалая Міцкевіча]</ref><ref name="prodkikolasa2">[https://archives.gov.by/index.php?id=479852/ Запіс у метрычнай кнізе Мікалаеўскага рыма-каталіцкага касцёла аб нараджэнні і хрышчэнні Казіміра Міцкевіча]</ref>; сам будучы класік беларускай літаратуры навучаўся ў [[Народнае вучылішча|народным вучылішчы]], заснаваным пры царкве у [[1890|1890]]-[[1892|1892]] гадах.<ref name="kolas">[[Мікола Маляўка|Маляўка, М.А.]] Коласаў абярэг/ Мікола Маляўка. - Мінск: Маст.літ., 2011.- с.20</ref>
 
Царква знішчана падчас [[Хрушчоўская антырэлігійная кампанія|хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі]].
 
== Гісторыя ==
Да [[1866|1866]] года ў Мікалаеўшчыне дзейнічаў касцёл Святога Яна Хрысціцеля, упершыню узгаданы ў [[1628]] годзе, пабудаваны ў [[1652|1652]] годзе па фундацыі [[Маршалак вялікі літоўскі|маршалака вялікага літоўскага]] [[Аляксандр Людвік Радзівіл|Аляксандра Людвіка Радзівіла]]. Інвентар [[1653]] года адзначае яго [[Алтар|алтары]] з [[Абраз|абразамі]] «Укрыжаванне» і «Дабравешчанне» і скульптурамі святога Юрыя, Якуба, [[Станіслаў са Шчэпанава|Станіслава]] і [[Казімір Казіміравіч|Казіміра]]. У [[1830]] годзе касцёл апісаны як «''пахілены ад старасці''», з чатырма [[Алтар|алтарамі]].<ref name="pamiats">[[Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч|Ярашэвіч, А.А.]] Памяць. Стаўбцоўскі раён. Мінск, Беларуская энцыклапедыя, 2004</ref> У выніку [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864)|паўстання 1863—1864 гадоў]] пачаўся працэс скасавання каталіцкага прыходу ў мястэчку і пераводу прыхаджан у [[Праваслаўе|праваслаўе]].
 
30 ліпеня [[1866]] года святаром Пятром Трускоўскім быў складзены рапарт аб пераходзе жыхароў сяла Мікалаеўшчына ў праваслаўе, адпраўлены [[Архібіскуп|архібіскупу]] мінскаму і бабруйскаму [[Міхаіл (Галубовіч)|Міхаілу]]. У тэксце дакумента сцвярджаецца, што «''Жители местечка Минского уезда Николаевщины…присоединились к православной церкви и…просят, чтобы костёл их…был обращён в православную церковь и при оной было открыто народное училище''.» Таксама адзначана, што мястэчка знаходзіцца «''среди населения католического''», касцёл у ім «''деревянный, крепкий, построенный престолом на восток, снаружи благолепный, о двух куполах, годный к переделке в православную церковь''».<ref>[http://www.oldmikk.ru/Page3_geogr_minsk.html/ О переходе жителей села Николаевщина в православие]</ref> Адказ архібіскупа быў станоўчым, аднак дзяржавай было прынята рашэнне аб вылучэнні 3500 рублёў на пабудову новай праваслаўнай царквы і адкрыццё [[Народныя вучылішчы|народнага вучылішча]]. У [[1872|1872]] годзе быў распрацаваны праект, а ў [[1876|1876]] годзе - завершана будаўніцтва і асвячэнне царквы ў гонар [[Святы Мікалай|святога Мікалая]].