Эдвард Адамавіч Будзька: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[22 сакавіка]] [[1882]] года ў вёсцы [[Будслаў]]. З 1906 г. друкаваўся ў газетах [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]], «[[Дзянніца (1916)|Дзянніца]]» (1916). Выдавец газеты «[[Светач (1916)|Светач]]» (1916). Удзельнік [[Першы Усебеларускі з'езд|1-га Усебеларускага з'езду]] (1917). У 1918 г. быў адным з арганізатараў [[Будслаўская беларуская гімназія|Будслаўскай беларускай гімназіі]]. Пасля закрыцця гімназіі польскімі ўладамі займаўся арганізацыяй беларускай кааперацыі{{крыніца?}}. У [[1921]]—[[1940]] г. жыў у [[Літва|Літве]] і [[Латвія|Латвіі]], актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху жывучы ў [[Каўнас]]е і [[Рыга|Рызе]], заснаваў там курсы беларусазнаўства{{крыніца?}}. Пачынаў вучыцца ў [[Рыжскі політэхнічны інстытут|Рыжскім політэхнічным інстыту]]це, але сродкаў на вучобу не хапіла. У 1921—1922 г. кіраваў настаўніцкімі курсамі ў [[Дзвінск]]у (цяпер [[Даўгаўпілс]], [[Латвія]]). У 1920-я гады друкаваўся ў заходнебеларускай газеце «Наша будучыня». У час [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], падчас [[Нямецкая акупацыя Беларусі, 1941—1944|нямецкай акупацыі Беларусі]] (1941—1944), працаваў настаўнікам у [[Мінск]]у і [[Баранавічы|Баранавічах]].<ref name="КатКат">Катковіч A., Катковіч-Клентак В. Успаміны…</ref> Прымаў удзел у [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім кангрэсе]].
 
Цяжка хворы выехаў з [[Польшча|Польшчы]] ў [[Канада|Канаду]]<ref name="КатКат"/>. Паводле інш. звестак, у канцы вайны выехаў у [[Германія|Германію]], пасля — у [[ЗША]]{{крыніца?}}. Актыўна ўдзельнічаў у жыцці беларускай эміграцыі ў ЗША<ref name="КатКат"/>. Апублікаваў між іншым свае ўспаміны ў месячніку «Бацькаўшчына»<ref name="БудзПясн">Будзька Э. Пясняр…</ref>. Памёр [[14 жніўня]] [[1958]] года ў [[Чыкага]] (ЗША).