Чырвоныя (паўстанне 1863—1864 гадоў): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Nejurist (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''«Чырвоныя»''' — [[дэмакратыя|дэмакратычная]] плынь у нацыянальна-вызваленчым руху [[Польшча|Польшчы]], [[Літва|Літвы]], [[Беларусь|Беларусі]] і [[Украіна|Украіны]] напярэдадні і ў час [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863-64 гг.]]. У адрозненне ад [[Белыя, паўстанне 1863—1864 гадоў|«белых»]] імкнуліся вызваліцца ад царскага ярма шляхам узброеннага [[паўстанне|паўстання]]; нацыянальнае вызваленне звязвалі з дэмакратычнымі пераўтварэннямі. Асноўны кантынгент «чырвоных» — афіцэры[[афіцэр]]ы, студэнты[[студэнт]]ы, дробныя чыноўнікі[[чыноўнік]]і, рамеснікі[[рамеснік]]і, дробнамаянтковая і безмаянтковая [[шляхта]].

У ідэалагічных адносінах «чырвоныя» былі неаднародныя і падзяляліся на 2 крылы. Левае крыло — рэвалюцыянеры-дэмакраты, якія выступалі супраць памешчыцкага землеўладання, за правы народаў у барацьбе з самадзяржаўем[[самадзяржаўе]]м. Паслядоўныя рэвалюцыянеры ў [[Польшча|Польшчы]] [[Я. Дамброўскі]], [[З. Падлеўскі]], [[І. Хмяленскі]], [[Б. Шварцэ]]; на [[Беларусь|Беларусі]] — [[К. Каліноўскі]], [[А. Трусаў]], [[В. Урублеўскі]]; у [[Літва|Літве]] — [[А. Мацкявічус]], [[З. Серакоўскі]]. Правае крыло (лідары [[А. Авейдэ]], [[А. Гілер]]) — шляхецкія рэвалюцыянеры, якія выступалі з палавінчатай сацыяльнай і нацыянальнай праграмай: адстойвалі кампенсацыю памешчыкам за зямлю ў выпадку перадачы яе сялянам, вагаліся паміж прызнаннем права Беларусі, Літвы і Украіны на самастойнае развіццё і патрабаваннем аднаўлення Польшчы ў межах [[1772]] г. Асобнае месца сярод іх займалі паслядоўнікі генерала [[Л. Мераслаўскі|Л. Мераслаўскага]], якія прыкрывалі рэвалюцыйнай фразай [[шавінізм]] і нацыяналізм і адмоўна ставіліся да рэвалюцыйнага саюза з рускім народам.

Арганізацыйныя цэнтры «чырвоных»: у Польшчы — з кастрычніка [[1861]] г. Гарадскі камітэт (Камітэт руху) у [[Варшава|Варшаве]], пазней [[Цэнтральны нацыянальны камітэт]] у Варшаве; на Беларусі і ў Літве — з восені [[1861]] г. — [[Камітэт руху]] ў [[Вільнюс|Вільні]], пазней [[Літоўскі правінцыяльны камітэт]].
 
== Літаратура ==