Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 151:
Японія — другі пасля Кітая вытворца сталі. Металургія працуе пераважна на аўстралійскай сыравіне. Па вытворчасці легкавых аўтамабіляў Японія ў 1980-х-2000-х апярэджвала ўсе краіны свету, але у 2011 саступіла першынства Кітаю. У 2010-х Японія выпускае 9-10 млн аўтамабіляў штогод, займаючы трэцяе месца ў свеце, а па легкавых — другое; японскі канцэрн [[Toyota Motor Corporation|Toyota]] канкуруе з [[Volkswagen Group]] за званне найбуйнейшага аўтавытворцы ў свеце. Японія разам з Паўднёвай Карэяй з'яўляюцца найбуйнейшымі суднабудаўнічымі дзяржавамі. Японская электроніка і электратэхніка карпарацый [[Sony]], [[Toshiba]], Cannon займаюць трывалыя пазіцыі на сусветным рынку. У канцы ХХ стагоддзя Японія стала піянерам робатабудавання і застаецца сусветным лідарам у гэтай тэхналагічнай галіне.
 
Сельская гаспадарка адрозніваецца надзвычайнай інтэнсіўнасцю: за харчовую бяспеку 126 млн чалавек адказваюць усяго 5 мільёнаў га (13 % тэрыторыі). Дзякуючы высокай ураджайнасці і перадавым тэхналогіям, Японія напалову забяспечвае сябе ўласнымі прадукткамі харчавання. Асноўная збожжавая культура — рыс. Таксама вырошчваецца чай, пераважна зялёных гатункаў. Традыцыйна развітае рыбалоўства, аква- і марыкультура.
 
У 2016 годзе асноўнымі партнёрамі Японіі па экспарце былі [[ЗША]] (18,8 %), [[Кітай]] (18,4 %), [[Паўднёвая Карэя]] (6,7 %), [[Тайвань]] (5,7 %), [[Ганконг]] (4,7 %), а па імпарце — [[Кітай]] (24,2 %), [[ЗША]] (11,2 %), [[Аўстралія]] (4,6 %), [[Паўднёвая Карэя]] (4,2 %), [[Саудаўская Аравія]] (3,2 %), [[ААЭ]] (2,9 %) і [[Інданезія]] (2,9 %). Японія экспартуе механічныя транспартныя сродкі, электроніку і хімічныя рэчывы. У краіну ўвозяцца камп'ютары і бытавая тэхніка, выкапнёвая паліва і руды, ежа (у асаблівасці ялавічына і свініна), хімічныя рэчывы, тэкстыль і прамысловая сыравіна<ref>http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=114&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&tradeDirection=import&year=2016</ref>.