Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа (Пінкавічы): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др added Category:Якуб Колас using HotCat |
др + {{ізаляваны артыкул}} |
||
Радок 9:
== Гісторыя ==
У 1904 годзе ў вёску Пінкавічы прыехаў настаўнічаць [[Якуб Колас|Канстанцін Міцкевіч]]. Акрамя настаўніцтва ў вёсцы Міцкевіч займаўся творчасцю, збіраў фальклор, рабіў заметкі аб мясцовым жыцці. У 1905 годзе арыштованы мясцовымі ўладамі за "рэвалюцыйную дзейнасць", больш Канстанцін Міцкевіч у веску не вярнуўся.
У 1964 г. настаўнік Іван Калоша стварыў у Пінкавіцкай школе вугал Якуба Коласа. У далейшым збіраліся матэрыялы аб жыцці паэта ў вёсцы. У 1990 годзе адбылося святочнае адкрыццё літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа<ref>[https://media-polesye.by/news/priehal-uchitel-na-polese-uehal-narodnyy-pesnyar-23349 Прыехаў настаўнік на палессе, а ўехаў Пясняр]</ref>.
[[File:Kalosa 6.jpg|thumb|Пінкавіцкая школа|thumb|злева|Пінкавіцкая школа ў 1950 годзе. У гэтым доме жыў і працаваў Якуб Колас]]
== Структура ==
У музеі захоўваюцца запісы выступленняў Якуба Коласа і яго брата Іосіфа Міцкевіча, таксама ўспаміны жыхароў Пінкавіч а пісменніке. Экспазіцыя музея знаходзіцца ў вестыбюле і чатырох залах.
У вестыбюлі знаходзіцца бюст пісменніка, які быў падараны Літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. На сценах знаходзіцца дзевяць каляровых слайдаў з пейзажамі Пінкавіч<ref>[https://www.holiday.by/by/skarb/449-muzej-jakuba-kolasa-v-derevne-pinkovichi Музей Якуба Коласа ў в. Пінкавічы]</ref>.
== Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа ==
У 1952 г. Пінкавіцкай сярэдняй школе нададзена імя народнага пісьменніка [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] Якуба Коласа<ref>[http://pinkovichi.pinsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1211 Гісторыя школы]</ref>.
[[File:Sm full.gif|thumb|злева|Будынак Пінкавіцкай школы імя Я. Коласа ў 1954 - 1987 гады]] [[File:Schoolpinkovichy.jpg|thumb|злева|Будынак Пінкавіцкай школы імя Я.Коласа з 1987 года]]
== Памятны знак Луізе Бойд на тэрыторыі музея ==
У 2016 годзе на тэрыторыі музея адкрыты памятны знак [[Луіза Арнер Бойд|Луізе Арнер Бойд]], якая наведала Пінскае [[Палессе]] ў 1934 годзе. Сваімі ўражаннямі яна падзялілася ў часопісе "Геаграфічны агляд" за ліпень 1936 год, а вынікам экспедыцыі стала выданне ў 1937 годзе фотаальбома "Польская правінцыя". Памятны знак усталявалі за сродкі [[Беларуска-амерыканскія адносіны|Амбасады ЗША ў Беларусі]]. На фасадзе выбіты назвы нвселеных пунктаў [[Пінскі раён|Пінскага раёна]], якія наведвала Луіза Бойд, і памятныя надпісы на беларускай і англійскай мовах<ref>[https://vb.by/politics/region/pamiatnyi_znak_luiza_boid.html Якуб Колас "парадніўся" з Луізай Бойд у Пінкавічах]</ref>.
[[File:361 2.jpg!930!930!reduce.jpg|thumb|памятны знак Луізе Бойд на тэрыторыі музея]]
== Спасылкі ==
* [https://media-polesye.by/news/priehal-uchitel-na-polese-uehal-narodnyy-pesnyar-23349 Прыехаў настаўнік на палессе, а ўехаў Пясняр]
* [https://www.holiday.by/by/skarb/449-muzej-jakuba-kolasa-v-derevne-pinkovichi Музей Якуба Коласа ў в. Пінкавічы]
* [http://pinkovichi.pinsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1211 Гісторыя школы]
* [https://vb.by/politics/region/pamiatnyi_znak_luiza_boid.html Якуб Колас "парадніўся" з Луізай Бойд у Пінкавічах]
{{ізаляваны артыкул}}
[[Катэгорыя:Пінкавічы]]
|