Розніца паміж версіямі "Эйр (возера)"

65 байтаў дададзена ,  1 год таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
др
'''Возера Эйр''' ({{lang-en|Lake Eyre}}) — у рэдкія выпадкі свайго напаўнення з'яўляецца найбуйнейшым [[возера]]м [[Аўстралія|Аўстраліі]] і самой нізкай яе кропкай — 20 м ніжэй за ўзровень мора. Гэта цэнтральная кропка шырокага басейна возера Эйр.
 
Возера названа ў гонар англічаніна, даследчыка Аўстраліі [[Эдвард Джон Эйр|Эдварда Джона Эйра]], які першым знайшоў яго ў [[1840]] годзе. У 2012 возеру была афіцыйна вернута абарыгенная назва Kati Thanda — так называе возера племя арабана.
 
Возера размешчана ў пустыні цэнтральнай Аўстраліі, у паўночнай частцы [[штат Паўднёвая Аўстралія|штата Паўднёвая Аўстралія]]. Басейн возера Эйр уяўляе сабой замкнёную сістэму, навакольнае ложа возера, ніжняя частка якога запаўняецца засоленым шчыльным пластом глебы з-за сезоннага выпарвання захопленых вод. Нават у сухі сезон у Эйры застаецца крыху вады, якая звычайна збіраецца ў невялікіх азёрах, утвораных на салёным высмаглым ложы возера. Падчас сезону дажджоў рэкі з паўночнага ўсходу [[штат Квінслэнд|Квінслэнду]] цякуць у бок возера. Колькасць вады, якая прыносіцца мусонамі, вызначае, ці дойдзе вада да возера, і калі так, то наколькі глыбокім будзе возера. На возеры таксама бываюць невялікія і сярэдняга памеру [[паводка|паводкі]] з-за ліўняў, што выпадаюць на навакольных тэрыторыях.