Іфігенія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
 
'''Іфіге́нія''' ({{lang-grc| Ἰφιγένεια}}, літаральна «моцная з нараджэння») — у [[Старажытнагрэчаская міфалогія|старажытнагрэчаскай міфалогіі]] дачка [[Мікены|мікенскага]] валадара [[Агамемнан]]а і [[Клітэмнестра|Клітэмнестры]].
 
== Міф ==
Згодна паданням, Агамемнан выклікаў незадаволенасць багіні [[Артэміда|Артэміды]], калі забіў яе [[алені|аленя]]. Падчас арганізацыі марской экспедыцыі спраць [[Троя|Троі]] яна спыніла ўсе [[вецер|вятры]], і грэчаскі [[флот]] не мог пакінуць [[порт]] у [[Аўліда|Аўлідзе]]. [[Аргас (горад)|Аргаскі]] прадракальнік Калхас паведаміў валадару Мікен, што багіня злітуецца, калі ён прынясе ў ахвяру сваю родную дачку Іфігенію. Агамемнан спачатку вагаўся, але потым вырашыў паслухаць прадракальніка.
 
Іфігенія разам з Клітэмнестрай былі запрошаны ў Аўліду нібы для заключэння [[шлюб]]у з [[Ахіл]]ам. Ахвярапрынашэнне гатавалася патаемна. Пра планы Агамемнана ведалі толькі [[Адысей]] і [[Дыямед]]. Згодна «[[Кіпрыі|Кіпрыям]]», ахвярапрынашэнне скончылася тым, што Артэміда выратавала дзяўчыну і падкінула на алтар [[Каза свойская|казла]]. Пазнейшыя аўтары паведамлялі, што Іфігенія была перанесена ў [[Крым|Таўрыю]] або на [[Змяіны востраў|Белы востраў]]. У трагедыі [[Эўрыпід]]а забойства Іфігеніі Агамемнанам стала прычынай замаха на мужа з боку Клітэмнестры.
 
Ужо ў [[Класічная Грэцыя|класічны перыяд]], калі чалавечыя ахвярапрынашэнні былі забаронены, вобраз Клітэмнестры атаесамляўся з нявіннай ахвярай.
 
== У культуры ==
Клітэмнестра з'яўлялася гераіняй [[літаратура|літаратурных]], [[музыка|музычных]] і [[мастацтва|мастацкіх]] твораў [[Стасін]]а, [[Эўрыпід]]а, [[Еўтыхій Прокл|Прокла]], [[Жан Расін|Жана Расіна]],[[Бальдасарэ Галупі]], [[Жан-Антуан Гудон|Жана-Антуана Гудона]], [[Ёган Вольфганг фон Гётэ|Ёгана Вольфганга фон Гётэ]], [[Вітаўт Чаропка|Вітаўта Чаропкі]] і інш.
 
== У астраноміі ==
Імя Іфігеніі было дадзена астэроіду [[(112) Іфігенія]].
 
== Спасылкі ==