Будынак духоўнай кансісторыі (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
|Commons =
}}
'''Будынак былой духоўнай кансісторыі''' — будынак у [[Мінск]]у, размешчаны па адрасе [[праспект Незалежнасці (Мінск)|праспект Незалежнасці]], 24, на рагу з [[Чырвонаармейская вуліца (Мінск)|Чырвонаармейскай вуліцай]] (№ 1). Помнік архітэктуры з рысамі [[класіцызм]]у<ref name="ЗП"/>.
 
== Гісторыя ==
Будынак пабудавана ў сярэдзіне [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]]<ref name="ЗП" /> (паводле некаторых звестак — у [[1864]] годзе<ref name="vetliva">{{cite web|title=Будынак духоўнай кансісторыі ў Мінску|url=https://vetliva.ru/tourism/what-to-see/zdanie-dukhovnoy-konsistorii-v-minske/|website=vetliva. Гід па Беларусі|accessdate=2019-02-04}}</ref>) у складзе комплексу [[Архірэйскі падворак, Мінск|архірэйскага падворка]] для размяшчэння [[кансісторыя|кансісторыі]], а таксама жылляпакояў [[мінскі епархіяльны архітэктар|мінскага епархіяльнага архітэктара]]<ref name="ЗП" />. Кансісторыя дзейнічала да [[1924]] года<ref name="vetliva" />. У [[БССР|савецкі перыяд]] у будынку размяшчаўся музей гісторыі войскаў [[Беларуская ваенная акруга|Беларускай ваеннай акругі]]<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск|158о}}</ref>. У [[2004]] годзе ў будынку адкрыты [[Інстытут тэалогіі імя Кірыла і Мяфодзія]] [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]<ref name="vetliva" />.
 
== Архітэктура ==
Будынак невялікі, кампактны, Г-падобны ў плане. Першапачаткова быў двухпавярховы, сцены першага паверха [[руст]]аваныя, другога — гладкія, [[вокны]] прамавугольныя. Пазней надбудаваны трэці [[паверх]]. Сцены [[фасад]]аў расчлянёны прамавугольнымі [[аконны праём|аконнымі праёмамі]], якія на трэцім паверсе дэкарыраваны простымі [[сандрык]]амі. Сцены двух першых паверхаў руставаныя і аддзеленыя ад трэцяга шырокім [[карніз]]ным поясам. Будынак завершаны тонкапрафіляваным [[карніз]]ам. Унутраная планіроўка змешанага [[калідор]]на-[[анфілада|анфіладнага]] тыпу. Першы і другі паверхі маюць [[Цыліндрычныя скляпенні|цыліндрычныя]] і [[крыжовыя скляпенні]], трэці — плоскія<ref name="ЗП"/>.
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЗП|Мінск|158о}}
 
== Спасылкі ==