Якуб Колас: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 102:
Сядзіба Акінчыцы, дзе з’явіўся на свет Якуб Колас, цяпер уваходзіць у рысу горада [[Стоўбцы]]. За 5 кіламетраў ад Стоўбцаў знаходзіцца сядзіба Альбуць, дзе будучы пісьменнік жыў з сям’ёй ад 1890 года і якую ён апісаў у паэме «Новая зямля» пад назвай «Парэчча». За некалькі кіламетраў, у Смольні, жылі маці, дзядзька, браты і сёстры літаратара. Менавіта тут у 1912 годзе ўпершыню сустрэліся Якуб Колас і [[Янка Купала]]. Хутар Ласток, дзе захаваўся аўтэнтычны дом, у якім з трох да васьмі гадоў жыў Якуб Колас, аддзяляе ад Смольні каля 8 кіламетраў. Тут захаваліся дом, хлеў, гумно — усе яны стаяць з тых часоў, калі тут жыла сям’я Міцкевічаў. Адзін з пакояў дома аддадзены пад музейныя экспанаты.<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=78860 Тут рос Якуб Колас — фотарэпартаж]</ref>
 
У 1990 годзе ў вёсцы [[Пінкавічы]] запрацаваў [[Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа (Пінкавічы)|музей Якуба Коласа]] пад кіраўніцтвам [[Івана Калошы]]. На адкрыцці прысутнічаў сын Коласа.
 
У сярэдзіне 1980-х гг. пачалі ладзіцца навуковыя чытанні, па выніках якіх выдаецца зборнік «Каласавіны» (ад 1986 г.), прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Коласа. У снежні 2006 г. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа атрымаў грант [[ЮНЕСКА]] на правядзенне міжнароднай навуковай канферэнцыі «Каласавіны» ў лістападзе 2007 г., а таксама на выданне [[Мультымедыя|мультымедыйнага]] зборніка «Каласавіны». Апроч таго, на гэты грант павінен быць выданы каталог твораў мастацтва ([[жывапіс]]у, [[Графіка (мастацтва)|графікі]], [[Скульптура|скульптуры]]), прысвечаных Якубу Коласу.