Магілёў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 286:
Ядром старажытнага горада быў умацаваны [[Магілёўскі дзядзінец|драўляны замак]] на высокім узгорку з крутымі схіламі ў сутоках рэк [[Дубравенка]] і [[Дняпро]]. У [[15 ст.]] Магілёў складаўся з 3 частак: умацаванага замка (дзядзінец), [[Нагорскі пасад|Нагорскага рамесна-гандлёвага пасада]] (пазней [[Стары горад (Магілёў)|Стары горад]]; абмежаваны з усходу Дняпром, з захаду Дубравенкай, з поўначы замкавым ровам) і [[Гандлёвая плошча, Магілёў|гандлёвай плошчы]] паміж імі. Каля [[1526]] года на месцы старога пабудаваны [[Магілёўскі замак|новы замак]]. У [[16 ст.]] тэрыторыя пасада значна пашырылася, на поўнач ад яго пачала фарміравацца новая жылая забудова (пазней [[Новы горад (Магілёў)|Новы горад]]), узніклі паселішчы за Дняпром ([[Задняпроўскі пасад]]) і Дубравенкай ([[Задубравенскі пасад]]), паміж Дняпром і ручаём [[Дзебра]] ([[Пакроўскі пасад (Магілёў)|Пакроўскі пасад]]).
 
У [[1609]]—[[1633]] гадах узведзены 3 паясы [[Гарадскія ўмацаванні Магілёва|абарончых умацаванняў]] ([[Земляны вал|земляныя валы]] з [[бастыён]]амі і [[Роў (фартыфікацыя)|ровам]]). [[У [[17 ст.]] ў асноўным сфарміравалася планіровачная структура Магілёва. Яго цэнтрам стала [[Гандлёвая плошча, Магілёў|Гандлёвая плошча]] (цяпер Славы; у 1604 годзе яе тэрыторыя больш за 2 [[га]]), на якой размяшчаліся 26 радоў крам і [[Магілёўская ратуша|ратуша]]. Ад плошчы адыходзілі 2 галоўныя вуліцы — [[Шклоўская вуліца (Магілёў)|Шклоўская]]
(цяпер [[Першамайская вуліца (Магілёў)|Першамайская]]) і [[Ветраная вуліца (Магілёў)|Ветраная]] ([[Ленінская вуліца (Магілёў)|Ленінская]]), што разам з вуліцамі-дарогамі на [[Вільня|Вільню]] (паўночны захад), [[Быхаў]] (захад) і [[Мсціслаў]] (поўдзень{{удакладніць}}) фарміравалі [[радыяльная планіроўка|радыяльную сістэму планіроўкі]] горада.