Розніца паміж версіямі "Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў"

Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
 
Міхаіл Фрадкоў нарадзіўся ў [[Самарская вобласць|Самарскай вобласці]] Расіі, Скончыў [[Маскоўскі станкаінструментальны інстытут]] ([[1972]]) і Акадэмію знешняга гандлю ([[1981]]). У [[1973]] годзе Фрадкоў быў накіраваны ў эканамічны аддзел пасольства [[СССР]] у [[Індыя|Індыі]], дзе працаваў два гады. Па вяртанні ў Савецкі Саюз Фрадкоў працаваў у сістэме Дзяржаўнага камітэта СССР па знешнеэканамічных сувязях і Міністэрства Знешнеэканамічных Сувязяў СССР.
 
У [[1991]] годзе Фрадкоў быў прызначаны прадстаўніком Расіі пры [[Генеральнае Пагадненне па Тарыфах і Гандлю|GATT]] (будучая [[WTOСусветная гандлёвая арганізацыя|СГА]]) у [[горад Жэнева|Жэневе]].
 
У канцы [[1992]] года Фрадкоў быў прызначаны намеснікам міністра знешнеэканамічных сувязей Расіі. Меней, чым праз год, у кастрычніку [[1993]], ён робіцца першым намеснікам міністра. [[15 красавіка]] [[1997]] года сваім указам прэзідэнт Расіі [[Барыс Ельцын]] прызначыў Міхаіла Фрадкова міністрам знешнеэканамічных сувязяў Расійскай Федэрацыі. На гэтай пасадзе Фрадкоў працаваў адзін год, пасля чаго быў прызначаны міністрам гандлю.