Беларуская мова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32:
'''Белару́ская мо́ва''' — нацыянальная мова [[Беларусы|беларусаў]], уваходзіць у [[Індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскую моўную сям'ю]], славянскую групу, [[Усходнеславянскія мовы|усходнеславянскую]] падгрупу. Пашырана ў асноўным у [[Беларусь|Беларусі]]. Распаўсюджана таксама і ў іншых краінах, галоўным чынам у [[Польшча|Польшчы]], [[Украіна|Украіне]] і [[Расія|Расіі]]<ref>Таксама па-беларуску размаўляюць у [[Азербайджан]]е, [[Канада|Канадзе]], [[Эстонія|Эстоніі]], [[Казахстан]]е, [[Кыргызстан]]е, [[Латвія|Латвіі]], [[Літва|Літве]], [[Малдова|Малдове]], [[Таджыкістан]]е, [[Туркменістан]]е, [[ЗША]], [[Узбекістан]]е, паводле звестак [http://www.ethnologue.com/show_language.asp?code=bel Этналога].</ref>. Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных уласцівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі.
 
Сучасная беларуская мова існуе ў [[літаратурная мова|літаратурнай]] і [[Дыялекты беларускай мовы|дыялектнай формах]]. Асноўны масіў падзяляецца на 2 вялікія дыялекты: [[паўночна-ўсходні дыялект беларускай мовы|паўночна-ўсходні]] і [[Паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы|паўднёва-заходні]], паміж якімі знаходзіцца паласа пераходных [[Сярэднебеларускія гаворкі|сярэднебеларускіх гавор]]ак. Літаратурная мова генетычна грунтуецца на гаворках [[Цэнтральная Беларусь|цэнтральнай Беларусі]]<ref name="БЭ"/>.{{Пераход|#Дыялекты}}
Сучасная беларуская літаратурная мова пачала стварацца з 1850-х гг. на аснове гаворак у шырокім наваколлі [[горад Мінск|горада Мінска]] (па сучаснай класіфікацыі — мінская гаворка<ref>Нарысы па гісторыі беларускай мовы / Рэдкал.: П. Ф. Глебка і [і інш.]. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1957. — С. 17.</ref> [[Сярэднебеларускія дыялекты|сярэднебеларускай групы дыялектаў]] беларускай мовы). Алфавіт літаратурнай мовы створаны на аснове [[кірыліца|кірыліцы]].
 
Алфавіт літаратурнай мовы створаны на аснове [[кірыліца|кірыліцы]].
 
У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм<ref>Кампендыум…</ref>: нормы беларускай мовы, [[Беларуская граматыка 1934|распрацаванай у 1933 годзе]] і рэфармаванай у [[1953]] і [[2008]] гадах, і нормы, распрацаванай [[Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]] у [[1918]] годзе, т. зв. «[[тарашкевіца|тарашкевіцы]]».