Віктар Рауль Ая дэ ла Торэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
Падчас свай эміграцыі ў Мексіцы вывучаў вопыт мексіканскай рэвалюцыі і сацыяльных рэформ, потым здзейскіў падарожжа ў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]], [[Германія|Германію]], [[Францыя|Францыю]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытанію]] для далейшага засваення тэорыі і практыкі [[Сацыялізм|сацыялізма]]. Айя дэ ла Торэ прыйшоў к выніку, што руская сістэма не падыходзіць для [[Лацінская Амерыка|Лацінскай Амерыкі]], вызначыў ідэю сацыялізма накіраваную на вызваленне ад эканамічных і палітычных аспектаў [[Капіталізм|капіталізма]] пры тым, што захоўвалася прыватная ўласнасць і адзінства царквы. Яшчэ ў 1924 годзе Айя де ла Торэ заснаваў Амерыканскі народна-рэвалюцыйны альянс (АПРА). Пасля звяржэння Легіі ў 1930 годзе, Айя дэ ла Торэ вярнуўся ў Перу і пераўтварыў Альянс у Нацыянал-рэфармісцкую партыю (Апрысцкая партыя). Падчас выбарчай кампаніі апрысты справакавалі беспарадкі, партыя была забаронена, а яе лідары эмігрыравалі. 1932-1940 гады - перыяд падпольнага існавання партыі, пакуль яна не была легалізавана прэзідэнтам Мануэлем Прада. На прэзідэнцкіх выбарах 1945 года актывісты забяспечылі перамогу Хасэ Луісу Бустамантэ. Айя дэ ла Торэ стаў міністрам у новым урадзе і атрымаў магчымасць уплываць на ход палітычных і сацыяльных рэформ. У кастрычніку 1948 года апрысты падначаленыя камуністамі паднялі мяцеж, краіна каля месяца была ў стане анархіі. Гэтым скарысталіся ваенныя, яні ўзялі ўладу ў свае рукі. Хунта на чале з генералам Мануэлем Одрыя смясціла Бустамантэ і пачала ахоту за лідарамі апрыстаў. Айя дэ ла Торэ знайшоў прытулак у калумбійскай амбасадзе ў Ліме, дзе заставаўся да 1954 году, пакуль не пакінуў краіну. У ліпені 1956 году прэзідэнт Мануэль Прада-і-Угартэча адмяніў забарону на АПРА, і ў 1957 годзе Айя дэ ла Торэ павярнуўся на радзіму. Выступаў кандыдатам на прэзідэнтскія выбары ў 1962 годзе, але ваенныя колы не далі яму прыйсці да ўлады. Пасля гэтага не змог набыць страчанага палітычнага ўплыву. Памёр у 1979 годзе ў горадзе [[Ліма]] <ref>[http://www.hrono.ru/biograf/bio_a/aya_dela_tore.php Биографический указатель, Айя де ла Торре]</ref>.
 
== Погляды і ідэі ==
У сваіх працах галоўным ворагам працоўных лічыў імперыялізм і яго саюзніка ў асобе мясцовай алігархіі. Айя дэ ла Торэ прызываў аб'яднацца на барадзьбу з імі пралетарыят, сялянства і сярэднія сацыяльныя слаі. Вядучую ролю ў дэмакратычнай і антыімперыялістычнай рэвалюцыі адводзіў сярэднім слаям, перш за ўсё інтэлігенцыі.
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Зноскі}}