Сірыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 100:
У [[1970]] годзе адбыўся чарговы ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшло ваеннае крыло партыі БААС на чале з генералам Хафезам Асадам. Асад займаў пасаду прэзідэнта да сваёй смерці ў [[2000]] годзе. Афіцыйна кандыдатуру прэзідэнта прапануе Народная рада (заканадаўчы орган), а пасля яго абіраюць на ўсеагульным рэферэндуме тэрмінам на 7 гадоў. Пасля смерці Хафеза Асада прэзідэнтам краіны стаў яго сын Башар Асад, які атрымаў на рэферэндуме 97,3 % галасоў.
 
==== ПаўстаннеГрамадзянская 2011 — 2012вайна ====
{{main|Грамадзянская вайна ў Сірыі}}
У ходзе т.зв. [[Арабская вясна|«Арабскай вясны»]] па ўсім Бліжнім Усходзе пракацілася хваля паўстанняў і рэвалюцый, якія перакінуліся і на Сірыю.
Радок 106:
Супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзідэнта Башара Асада ў Сірыі працягваецца з сярэдзіны сакавіка 2011 года.
Яно пачалося з масавых выступаў з патрабаваннямі палітычных свабод, якія першапачаткова, па большай частцы, былі мірнымі, аднак жорстка падаўляліся ўладамі. Праз некалькі месяцаў апазіцыянеры перайшлі да адкрытай узброенай барацьбы супраць урада і паставілі сваёй мэтай звяржэнне рэжыму. ААН афіцыйна прызнала тое, што адбываецца ў краіне грамадзянскай вайной летам 2012 года.<ref>http://nn.by/?c=ar&i=104855</ref>
 
Да ліпеня 2013 года [[Урад Сірыі|сірыйскі ўрад]] кантраляваў прыблізна 30-40% тэрыторыі краіны і 60% насельніцтва [[Сірыя|Сірыі]]. У канцы 2012 года [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый]] апублікавала даклад, у якім апісала канфлікт як "адкрыта сяктанцкі" паміж алавіцкімі ўрадавымі войскамі, міліцыянтамі і іншымі [[Шыіты|шыітскімі]] групамі з аднаго боку і [[Суніты|суніцкімі]] паўстанцкімі групамі з другога, але і [[Урад Сірыі|сірыйскі ўрад]] і сірыйская апазіцыя абверглі гэтае сцвярджэнне.
 
== Дзяржаўны лад і палітыка ==