Свята-Мікалаеўская царква (Мікалаеўшчына): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
спасылка
Радок 44:
 
== Гісторыя ==
Да [[1866]] года ў Мікалаеўшчыне дзейнічаў [[Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Мікалаеўшчына)|касцёл Святога Яна Хрысціцеля]], пабудаваны ў [[1652]] годзе па фундацыі [[Маршалак вялікі літоўскі|маршалака вялікага літоўскага]] [[Аляксандр Людвік Радзівіл|Аляксандра Людвіка Радзівіла]]. У выніку [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864)|паўстання 1863—1864 гадоў]] пачаўся працэс скасавання каталіцкага прыходу ў мястэчку і пераводу прыхаджан у [[Праваслаўе|праваслаўе]].
 
30 ліпеня [[1866]] года святаром Пятром Трускоўскім быў складзены рапарт аб пераходзе жыхароў сяла Мікалаеўшчына ў праваслаўе, адпраўлены [[Архібіскуп|архібіскупу]] мінскаму і бабруйскаму [[Міхаіл (Галубовіч)|Міхаілу]]. У тэксце дакумента сцвярджаецца, што «''Жители местечка Минского уезда Николаевщины…присоединились к православной церкви и…просят, чтобы костёл их…был обращён в православную церковь и при оной было открыто народное училище''.» Таксама адзначана, што мястэчка знаходзіцца «''среди населения католического''», касцёл у ім «''деревянный, крепкий, построенный престолом на восток, снаружи благолепный, о двух куполах, годный к переделке в православную церковь''»<ref>[http://www.oldmikk.ru/Page3_geogr_minsk.html/ О переходе жителей села Николаевщина в православие]</ref>. Адказ архібіскупа быў станоўчым, аднак дзяржавай было прынята рашэнне аб вылучэнні 3500 рублёў на пабудову новай праваслаўнай царквы і адкрыццё [[Народныя вучылішчы|народнага вучылішча]]. У [[1872]] годзе быў распрацаваны праект, а ў [[1876]] годзе — завершана будаўніцтва і асвячэнне царквы ў гонар [[Святы Мікалай|святога Мікалая]].
Радок 58:
Будынак у плане з’яўляўся трохзрубавым, складаўся з квадратнага асноўнага [[Архітэктурны аб’ём|аб’ёму]], увенчанага пяццю глухімі [[купал]]амі, [[алтар]]а і [[Бабінец|бабінца]] са [[званіца]]ю<ref>Памяць. Стаўбцоўскі раён. Мн.:Беларуская энцыклапедыя, 2004</ref>.
 
Апісанне царквы, складзенае ў [[1878]] годзе, паведамляе, што царква драўляная, увянчана даўгаватым [[крыж]]ом з сям’ю глухімі [[купал]]амі і [[званіца]]ю ва франтоннай частцы. [[Дах]] пакрыты жалезам, [[Акно|вокны]] размешчаны на адным узроўні, уваходных [[Дзверы|дзвярэй]] трое; як дах, так і вонкавыя сцены афарбаваны ў зялёны колер. Унутраная плошча складае 30 квадратных [[Сажань|сажаняў]] (136,5 [[Квадратны метр|квадратных метраў]]). [[Падлога]] драўляная. Да апалу царква не прыстасавана. [[Іканастас]] пафарбаваны ў блакітны колер, з пазалочанымі [[Карніз|карнізамі]] і рамамі, складаецца з 15 [[абраз]]оў, змешчаных у 2 ярусы. [[Рызніца]] памяшчаецца ў асаблівым [[прыдзел]]е каля [[Апсіда|алтарнай часткі]]. Неабходныя для набажэнстваў рэчы маюцца ў дастатку, усе малакаштоўныя, за выключэннем срэбранага прыбора літургічных пасудзін. Святарскіх убораў усяго пяць, усе яны з малакаштоўнай парчы, у тым ліку адно зусім трухлявае. [[Евангелле]] адно, у вокладцы, абкладзенай малінавым аксамітам; набажэнскіх кніг дастатковая колькасць. У царкоўным архіве маюцца метрычныя кнігі і спісы прыхаджан толькі з [[1867]] года. Вакол царквы пабудавана дашчаная [[агароджа]]. У [[Званіца|званіцы]] знаходзяцца тры [[Звон|званы]] вагою 8, 7 і 1 [[пуд]]оў (131, 115 і 16 [[кілаграм]] адпаведна)<ref name="prihod"/>.
 
[[Аляксандр Іванавіч Лакотка|Аляксандр Лакотка]] адносіць храм да «узорнага» праекту драўляных цэркваў, у аснову якога былі пакладзены мясцовыя [[Архітэктурная кампазіцыя|кампазіцыйныя прыёмы]], аднак прапорцыі, формы і [[дэкор]] часам згадвалі рысы рускага праваслаўнага дойлідства<ref>[[Аляксандр Іванавіч Лакотка|Лакотка, А. І.]] Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі/ А. І. Лакотка.-Мн.:Беларусь, 2003, с.15</ref>.