Кітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 100:
Таксама ў краіне вельмі вялікія залежы сланцаў, з якіх можна здабываць сланцавы газ<ref>[http://www.cprm.gov.br/33IGC/1343402.html Unconventional gas systems in China]</ref>. У 2015 годзе Кітай плануе здабыць за 6,5 млрд кубаметраў сланцавага газу. Агульны аб'ём вытворчасці прыроднага газу ў краіне вырасце на 6 % з бягучага ўзроўню. Да 2020 года ў планах выйсці на ўзровень здабычы ў дыяпазоне ад 60 млрд да 100 млрд кубаметраў сланцавага газу штогод<ref>[http://www.kommersant.ru/doc/1896136 Газовые амбиции Китая], Коммерсантъ, 19 марта 2012 г.</ref>.
 
=== Клімат ===
На поўначы і захадзе Кітая клімат умераны рэзка кантынентальны. У замкнутых «ячэйках» катлавін вельмі халодная зіма (да –35 °С) і вельмі гарачае лета (сярэднія тэмпературы вышэй за +24 °С); ападкаў выпадае мала (150—300 мм). Пры руху на ўсход летнія тэмпературы амаль не змяняюцца, азімовыя — растуць, але дадатнымі становяцца толькі на поўдзень ад вусця Янцзы. Расце і колькасць ападкаў (гэта воблась мусоннага клімату з летнім максімумам): наветраныя ўсходнія схілы «ступеняў» атрымліваюць 500—800 мм, а паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа дзякуючы трапічным залевам і тайфунам — да 2000 мм.
 
Радок 111:
Маюцца таксама тысячы штучных азёр — вадасховішчаў. Ўздоўж ўзбярэжжа размяшчаецца Вялікі канал Кітая, які злучае вусця рэк Янцзы, [[Хуайхэ]] і Хуанхэ. Канал быў пабудаваны ў VII-XIII стст. і мае сумарную даўжыню 2470 км.
 
=== Ландшафты ===
На засушлівых захалзе і пошначы пануюць пустыні (Гобі, Такла-Макан), паўпустыні і стэпы. На вільготным мусонным усходзе пануюць лясы: на поўначы — змешаныя хвойна-шыракалістыя з карэйскага кедру, піхты, дубу, ясеню, ліпы, коркавага дрэва. Далей на поўдзень ў субтрапічным клімаце з’яўляюцца лаўр, магнолія, гінкга, смакоўніца, і лясы становяцца вечназялёнымі. Па разнастайнасці лясных парод Кітай займае 1-е месца ў свеце.