Хуанхэ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
}}
'''Хуанхэ''' (кіт. 黄河, Жоўтая рака) — рака на ўсходзе [[Кітай|Кітая]], адна з найбольшых рэк Азіі.
[[File:Hukou Waterfall.jpg|thumb|left|Вадаспады Хукоў]]
 
Даўжыня 4845 км, плошча басейна 771 тыс. км² (паводле іншых звестак, адпаведна 4670 км і 745 тыс. км²).<ref>БелЭн, т.17</ref> Пачынаецца на ўсходзе [[Тыбецкае нагор'е|Тыбецкага нагор’я]] на вышыні больш за 4 тыс. м, цячэ праз азёры Арын-Нур і Джарын-Нур. Скразнымі цяснінамі прарывае адгор’і [[Куньлунь|Куньлуня]] і [[Наньшань|Наньшаня]], утварае парогі і вадаспады. У сярэднім цячэнні агінае плато [[Ордас]], перасякае і размывае [[Лёсавае плато]]. Ніжэй, у глыбокіх цяснінах, прарываецца праз Шаньсійскія горы і на працягу 700 км цячэ па [[Вялікая Кітайская раўніна|Вялікай Кітайскай раўніне]]. Велізарная колькасць глею засмечвае рэчышча. Запаўняючы ім рэчышча, рака пачынае «перавальвацца» праз яго край. Каб суняць разлівы, людзі падсыпаюць дамбы ўсё вышэй і вышэй, і паступова рэчышча аказваецца ўзнятым над навакольнай мясцовасцю. У рэшце рэшт рака рэзка прарывае дамбы, пракладвае новае рэчышча і знаходзіць новае вусце. За апошнія 100 гадоў Хуанхэ мяняла сваё рэчышча сем разоў. Упадае ў заліў Бахайвань [[Жоўтае мора|Жоўтага мора]], утварае [[дэльта, рака|дэльту]]. Адкладванне глею ў ніжнім цячэнні Жоўтай ракі ідзе з такой хуткасцю, што за гэты час яе дэльта высунулася ў мора на 20 км.