Кітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 205:
== Насельніцтва ==
{{main|Насельніцтва Кітая}}
[[File:Population pyramid of China 2016.png|thumb|Полава-ўзроставая піраміда, 2016]]
Да апошняй чвэрці ХХ ст. аграрны характар эканомікі, традыцыйная шматдзетнасць сем’яў садзейнічалі вельмі высокай нараджальнасці (35—40 ‰). Але да сярэдзіны ХХ ст. смяротнасць была высокай (25—30 ‰) а працягласць жыцця — нізкай, таму экстрэмальна хуткага росту насельніцтва не адбывалася. Пасля Другой сусветнай вайны смяротнасць скарацілася, і тэмпы росту насельніцтва рэзка ўзраслі. Колькасць насельніцтва ў краіне стала хутка павялічвацца. З 70-х гг. ХХ ст. дзяржава праводзіць дэмаграфічную палітыку, накіраваную на зніжэнне нараджальнасці. Галоўным чынам, гэта эканамічнае стымуляванне планавання сям’і (ільготы для сем’яў з адным дзіцём). У выніку дэмаграфічнай палітыкі к канцу ХХ ст. нараджальнасць знізілася да 13 ‰. Пры смяротнасці ў 6—7 ‰ гэта забяспечыла натуральны прырост насельніцтва ў 6 ‰. У Кітаі пераважаюць мужчыны (51 %). Каля паловы насельніцтва знаходзіцца ў працаздольным узросце. Кітай валодае самай вялікай у свеце колькасцю працоўных рэсурсаў, большасць з якіх занята ў сельскай гаспадарцы.
 
Радок 211 ⟶ 212:
У этнічнай структуры пераважаюць кітайцы або ханьцы (92 %). Яны сканцэнтраваны ва ўсходняй частцы краіны. На астатняй частцы краіны шматлікія некітайскія этнасы, самыя значныя з якіх — чжуаны, тыбетцы, уйгуры, манголы — маюць свае аўтаномныя раёны. Зрэшты, адбываецца паступовая кітаізацыя ўскраін: так ва ўйгурскай сталіцы [[Урумчы]] доля тытульнага этнасу складае 12,5 %, ханьцаў — 75 %.
 
[[File:Lujiazui tallest buildings.jpg|thumb|Шанхай]]
Размяшчэнне насельніцтва надзвычай нераўнамернае. Сярэдняя яго шчыльнасць складае каля 140 чал./км2, але на поўдні Вялікай Кітайскай раўніны ўзрастае да 400—650, а ў Тыбеце — зніжаецца да 1,5 чал./кв.км. Паскоранае эканамічнае развіццё прадвызначыла хуткую ўрбанізацыю Кітая — доля гарадскога насельніцтва
набліжаецца да 60 %. Найбольш урбанізаванымі з’яўляюцца прамыслова-развітыя правінцыі Паўночна-Усходняга Кітая. Больш за 90 % гарадоў сканцэнтравана на ўсходзе краіны. У КНР найбольшы ў свеце лік гарадоў-мільянераў, у якіх пражывае палова насельніцтва краіны.