Францыск Скарына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 151:
 
Месца пахавання беларускага першадрукара невядома. Сімяон Скарына ўзяў ад бацькі ў спадчыну і яго прафесію: чэшскі храніст Вацлаў Бжэзан паведаміў, што старшы святар Іржы Чэтл да сваёй смерці (22 мая 1577 г.) «''карыстаўся паслугамі доктара, нейкага паляка Сімяона, па прозвішчу Рус, з Полацка''»<ref>Brezan V. Ziwot Vilema z Rosenberka. Praha, 1847. S. 227; Францыск Скарына. с. 187</ref>. Прозвішча паходзіць ад «рускі», у тагачасным сэнсе — «беларус», а «паляк» — звычайны [[анахранізм]], бо ўсіх жыхароў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у [[Еўропа|Еўропе]] часам называлі палякамі. Апошні раз імя Сімяона Скарыны ўпамінаецца чэшскім даследчым садова-паркавага мастацтва Ф. Тэплым: ён згадвае аб «''старым садаводзе Русе з Полацка Шымоне Русаке''», «якога з-за яго нядужасці паслаў ягамосць пан у 1584 г. лячыцца ў Добры Водзе, каля {{нп3|горад Капліцы|Капліцы|cs|Kaplice}}»<ref>Teply F. Dejiny mesta Jindrichova Hradce. Jindrichova Hradce, 1929. Dil 2. C. 1 S. 354; Францыск Скарына. с. 189—190</ref> — горада ў паўднёвай [[Чэхія|Чэхіі]].
[[Файл:KrumlovKostel.jpg|thumb|[[касцёл Святога Віта, Чэскі Крумлаў|Касцёл Святога Віта]] ў [[Чэскі-Крумлаў|Чэскім-Крумлаве]], дзе, на думку [[Адам Мальдзіс|Адама Мальдзіса]] мог быць пахаваны Скарына]]
 
У [[2017]] годзе даследчык [[Адам Мальдзіс]] выказаў здагадку, што Скарына мог быць пахаваны ў [[касцёл Святога Віта, Чэскі Крумлаў|касцёле Святога Віта]] ў [[Чэскі-Крумлаў|Чэскім-Крумлаве]] на поўдні Чэхіі<ref>[http://zviazda.by/be/news/20170201/1485967595-dze-mozha-znahodzicca-prah-francyska-skaryny Дзе можа знаходзіцца прах Францыска Скарыны?]</ref>.