Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Свабодная выява
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
афармленне
Радок 1:
[[ВыяваФайл:Emblem Peugeot Elyséo 125 Sondermodell 'Roland Garros'FrenchOpenLogo.JPGjpg|right|thumb|Лагатып Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе]]
'''Адкрыты чэмпіянат Францыі''' ({{lang-fr|Internationaux de France de Roland Garros}}, Ралан Гарос) па [[тэніс]]е  — адзін з чатырох [[Турніры Вялікага шлема, тэніс|турніраў Вялікага шлема]]. Праводзіцца штогод на працягу двух тыдняў у канцы мая  — пачатку чэрвеня ў [[Парыж]]ы, [[Францыя]]. У рамках [[турнір]]у праводзяцца першынствы: адзіночныя мужчынскія і жаночыя, парныя мужчынскія і жаночыя, змяшаныя парныя, а таксама юнацкія турніры і турнір ветэранаў.
 
== Гісторыя ==
Упершыню турнір быў праведзены ў [[1891]] годзе ў выглядзе аднадзённага нацыянальнага чэмпіянату. Прымаць у ім удзел маглі толькі французскія тэнісісты, а таксама члены французскіх тэнісных клубаў. Першым пераможцам у клубе Стад Франсэ ({{lang-fr|Stade Français}}) быў англічанін; гісторыя захавала толькі яго імя  — Х. Брыгс ({{lang-en|H. Briggs}}). Першым пераможцам жаночага турніру стала ў [[1897]] годзе Франсуаз Масон ({{lang-fr|Françoise Masson}}). Турнір, аднак, быў не надта папулярны ў першыя гады правядзення па прычыне статусу нацыянальнага спаборніцтва  — лепшыя тэнісісты свету не маглі прымаць у ім удзел. Сітуацыя змянілася з наданнем чэмпіянату міжнароднага статусу ў [[1925]] годзе.
 
Аднаўленне турніру пасля заканчэння [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] адзначыла росквіт французскага тэнісу. [[Сюзан Ленглен]], якая перамагала на турніры яшчэ да вайны ва ўзросце 15 гадоў, дамінавала ў жаночым тэнісе і выйграла шэсць з сямі чэмпіянатаў у [[1920]]—[[1926]] гадах.
Радок 11:
== Корты ==
[[Выява:Roland_Garros_02.JPG|thumb|240px|Корт Сюзан Ленглен]]
Пабудова тэніснай арэны Ралан Гарос з'явіласяз’явілася прамым следствам перамогі ў [[Кубак Дэвіса|Кубку Дэвіса]] «чатырох мушкетэраў»  — Жака Бруньёна, Жана Баротра, Анры Кашэ і Рэнэ Лакоста  — у [[1927]] годзе. Адказная сустрэча ў наступным годзе павінна была праводзіцца ў Францыі. Аднак, у Парыжы ў той час не было тэнісных [[стадыён]]аў, дастатковых па ўмяшчальнасці для правядзення такога буйнога мерапрыемства.
 
Сумеснымі высілкамі клубу Стад Франсэ і ўраду было вызвалена 3 гектары зямлі паблізу Porte d'Auteuild’Auteuil. Па ўмовах клубу, новая арэна атрымала імя былога члена клубу, французскага героя, піянера-авіятара і ваеннага лётчыка [[Ралан Гарос|Ралана Гароса]], які быў першым чалавекам, які здзейсніў беспасадкавы пералёт праз [[Міжземнае мора]] і загінуў усяго за пяць тыдняў да заканчэння Першай сусветнай вайны.
 
Стадыёны Ралан Гарос  — адна з самых буйных і прэстыжных тэнісных арэн свету. Аднак, гісторыя комплексу азмрочаная кароткім перыядам падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], калі, у акупаванай нямецкімі войскамі Францыі, Ралан Гарос выкарыстоўваўся, як часовы лагер, дзе нацысты збіралі яўрэяў для наступнай іх адпраўкі на ўсход, дзе большасць палонных знаходзілі сваю смерць.
 
З часу сваёй пабудовы Ралан Гарос перажываў неаднаразовыя змены і пашырэнні. Шмат хто лічыць Ралан Гарос радзімай гульні на [[корт|грунтавых кортах]].
 
Цэнтральны корт тэніснага комплексу быў пабудаваны ў [[1928]] годзе і месціць 15 тыс. гледачоў. У [[2001]] годзе ён быў названы ў гонар былога прэзідэнта Федэрацыі тэнісу Францыі Філіпа Шатрыё  — Court Philippe Chatrier. Другі па значнасці корт атрымаў імя легендарнай французскай тэнісісткі [[Сюзан Ленглен]]  — Suzanne Lenglen Court, ён месціць 10 тыс. гледачоў. Корт №1№ 1 (Court No. 1) умяшчае 3700 гледачоў.
 
== Спасылкі ==
* [http://www.rolandgarros.com Афіцыйны сайт]{{ref-fr}}
 
{{Турніры Вялікага шлема, тэніс}}
{{Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе}}
{{Тэніс}}
 
[[Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе|* ]]