Кітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 116:
 
=== Экалагічныя праблемы ===
{{main|ГеаграфіяЭкалагічныя праблемы Кітая}}
У Кітаі найгоршая ў свеце сітуацыя з забруджваннем атмасферы. З 20 гарадоў з самым дымным небам 16 — кітайскія. Прычына таму — вугальная энергетыка і камунальная гаспадарка, імклівы рост аўтапарка. Рэкі Кітая, нават самыя вялікія, ператварыліся ў сапраўдныя сцёкавыя канавы. Забруджаны нават падземныя воды, да чаго спрычынілася сельская гаспадарка. Яна ж у адказе і за імклівую эрозію глебаў.
Адной з самых вострых і даўніх праблем з'яўляецца праблема [[апустыньванне|пашырэння пустынь]], асабліва, пустыні Гобі. Паводле даследванняў 2007 года Кітай страчвае каля 4000 кв.км. прадукцыйных земляў штогод. Нягледзячы на тое, што з 1970-х на мяжы Гобі ствараюцца "зялёныя бар'еры", працяглыя засухі і нерацыянальныя метады вядзення сельскай гаспадаркі прыводзяць да пыльных бур, якiя назаляюць паўночнаму Кітаю кожную вясну, часам даходзячы да Карэі і Японіі. Раставанне леднікоў у Гімалаях можа патэнцыйна прывесці да недахопу вады для соцень мільёнаў людзей.
 
== Гісторыя ==