Кітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 118:
 
=== Экалагічныя праблемы ===
[[File:2012 Suedchinesischer Tiger.JPG|thumb|Кітайскі тыгр]]
[[File:Beijing smog comparison August 2005.png|thumb|left|Пекін без [[смог]]у і са смогам, 2005]]
{{main|Экалагічныя праблемы Кітая}}
У Кітаі найгоршая ў свеце сітуацыя з забруджваннем атмасферы. З 20 гарадоў з самым дымным небам 16 — кітайскія. Прычына таму — вугальная энергетыка і камунальная гаспадарка, імклівы рост аўтапарка. Ва ўмовах зімовага антыцыклону вялікія індустрыяльныя гарады паўночнага Кітая проста задыхаюцца ад [[смог]]у. Асабліва пакутуе [[Пекін]], што ляжыць у замкнёным паніжэнні. Мяркуецца, што празмерная забруджанасць паветра выклікае рост лёгачных захворванняў, у тым ліку анкалагічных. Кітай падпісаў, [[Кіёцкі пратакол]], але не узяў на сябе ніякіх абавязкаў і не спяшаецца змяншаць выкіды вуглякіслага газу.
 
[[File:2012 Suedchinesischer Tiger.JPG|thumb|Кітайскі тыгр]]
Рэкі Кітая, нават самыя вялікія, ператварыліся ў сапраўдныя сцёкавыя канавы. Гэта звязана з выкідамі неачышчаных прамысловых і камунальных водаў і з вельмі спрэчнымі стандартамі дапушчальнай канцэнтрацыі забруджвальнікаў. Забруджаны нават падземныя воды, да чаго спрычынілася сельская гаспадарка. Яна ж у адказе і за імклівую эрозію глебаў. Лічыцца, што з 1949 Кітай згубіў пятую частку ворных земляў. Адбываецца гэта ў тым ліку з-за [[апустыньванне|пашырэння пустынь]], асабліва, пустыні Гобі. Паводле даследванняў 2007 года Кітай страчвае каля 4000 кв.км. прадукцыйных земляў штогод. Нягледзячы на тое, што з 1970-х на мяжы Гобі ствараюцца "зялёныя бар'еры", працяглыя засухі і нерацыянальныя метады вядзення сельскай гаспадаркі прыводзяць да пыльных бур, якiя назаляюць паўночнаму Кітаю кожную вясну, часам даходзячы да Карэі і Японіі.
 
Раставанне леднікоў у Гімалаях можа патэнцыйна прывесці да недахопу вады для соцень мільёнаў чалавек.
 
Прыродная расліннасць ва усходнім, густазаселеным, Кітаі амаль цалкам зведзена — субтрапічныя лясы засталіся толькі на стромых схілах гор ды ў нацыянальных парках. Следам за лясамі зніклі многія віды жывёл, напрыклад, [[алень давіда]], кітайскі тыгр, якіх цяпер можна сустрэць толькі ў заапарках.
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Кітая}}