Кітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 64:
'''Кітай''' ({{lang-zh|中国}}), афіцыйна '''Кітайская Народная Рэспубліка''' (КНР, {{lang-zh|中华人民共和国}}) — краіна ва [[Усходняя Азія|Усходняй Азіі]]. Мяжуе з [[Расія]]й і [[Манголія]]й на поўначы, з [[Паўночная Карэя|Паўночнай Карэяй]] на ўсходзе, з [[Казахстан]]ам, [[Кыргызстан]]ам [[Таджыкістан]]ам, [[Афганістан]]ам і [[Пакістан]]ам на захадзе, з [[Індыя]]й, [[Непал]]ам, [[Бутан]]ам, [[М'янма]]й, [[Лаос]]ам і [[В'етнам]]ам на поўдні. На ўсходзе абмываецца [[Жоўтае мора|Жоўтым]], [[Усходне-Кітайскае мора|Усходне-Кітайскім]] і [[Паўднёва-Кітайскае мора|Паўднёва-Кітайскім]] морамі Ціхага акіяна. [[Тайвань]] — найбуйнейшы востраў Кітая — займае дэ-факта незалежная [[Кітайская Рэспубліка]], якую Пекін не прызнае. Займае першае месца ў свеце па колькасці насельніцтва; трэцяе месца — па плошчы; першае месца па ВУП (паводле [[Парытэт пакупніцкай здольнасці|ППЗ]]), другое - па намінале. Самы вялікі ў свеце прамысловы вытворца і экспарцёр. Касмічная дзяржава. КНР з'яўляецца адной з пяці афіцыйных ядзерных дзяржаў, пастаянным членам [[Савет Бяспекі ААН|Савета Бяспекі ААН]], валодае самай вялікай у свеце арміяй і другім у свеце ваенным бюджэтам. Поспехі ў эканамічным развіцці даюць падставы разглядаць КНР у якасці патэнцыйнай звышдзяржавы.
 
Прырода Кітая неверагодна разнастайная. У межах краіны ляжыць найбуйнейшае ў свеце нагор'е — [[Тыбет]], а на мяжы з [[Непал]]ам уздымаюцца горы-васьмітысячнікі, сярод якіх і [[Эверэст]]. Кітай валодае багатымі мінеральнымі, агракліматычнымі, воднымі рэсурсамі. Тут цячэ трэцяя ў свеце па даўжыні і шматводнасці рака — [[Янцзы]]. Вельмі востра стаіць пытанне аховы прыроды: лясы на ўсходзе Кітая амаль цалкам высечаны а іх жывёльны свет — знішчаны, рэкі і азёры брудныя, паветрам у гарадах часта немагчыма дахацьдsхаць.
 
Кітай з'яўляецца адной з калысак чалавецтва — цывілізацыя ў даліне [[Хуанхэ]] ўзнікла шмат тысяч гадоў таму. У першым тысячагоддзі новай эры кітайская цывілізацыя адносілася да ліку найболь развітых у свеце. Менавіта ў той час былі зроблены 4 "вялікіх кітайскіх вынаходніцтвы": компас, [[папера]], [[порах]], ручны набор літар. Дынастыйная гісторыя Кітая скончылася на дынастыі Цын у 1911 з заснаваннем у выніку Сіньхайскай рэвалюцыі [[Рэспубліка Кітай|Рэспублікі Кітай]]. У першай палове ХХ стагоддзя Кітай быў ахоплены грамадзянскімі войнамі, паміж якімі быў перыяд японскай акупацыі. У 1949 да ўлады прыйшла [[Камуністычная партыя Кітая]] на чале з [[Маа Цзэдун]]ам, а прыхільнікі партыі [[Гаміньдан]] уцяклі на Тайвань, дзе распачалі свой Кітай. Дзякуючы эканамічным поспехам, у канцы ХХ-пачатку ХХІ ст. Кітаў стаў адной з самых уплывовых дзяржаў свету.