Кітай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 93:
== Прырода ==
{{main|Геаграфія Кітая}}
[[File:Tibet, a walk into no where.JPG|thumb|left|Тыповы Тыбет]]
Складаная геалагічная будова абумовіла неверагодна разнастайны рэльеф. Рэльеф Кітая — гэта камбінацыя высокіх горных сістэм, глыбокіх міжгорных упадзін і вялікіх раўнін. На паўднёвым усходзе Кітая ляжыць самае вялікае нагор’е свету (2 млн кв.км, сярэдняя вышыня — 4,5 тыс.м.) — [[Тыбет]], з поўдня аблямаванае высознымі [[Гімалаі|Гімалаямі]]. Менавіта тут, на мяжы Кітая і Непала, у эпоху апошняга гораўтварэння выраслі (і працягваюць расці!) самыя высокія горы свету, уключаючы [[Эверэст]] (8848 м). На захад ад Тыбету, у [[Каракарум]]е — яшчэ адной велічнай горнай сістэме — знаходзіцца другая вяршыня планеты — г. [[Чагары]] (8611 м). [[File:YangshuoFromTvTower.jpg|thumb|left|Невысокія горы ў карставай вобласці, [[Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён|Гуансі]]]] Вышыні Куньлуня, які апаясвае нагор’е з поўначы, — самага доўгага (2700 км) горнага ланцуга Азіі — дасягаюць 6,3—8,6 тыс. м. А ў перадгор’ях Цянь-Шаня знаходзіцца самая глыбокая ўпадзіна Цэнтральнай Азіі (і трэцяя ў свеце) — [[Турфанская ўпадзіна|Турфанская]] (–154 м). Ад высокай расчлянёнай Цэнтральнай Азіі шырокімі ступенямі спускаюцца да Ціхага акіяна раўніны. Раўніны верхніх ступеняў — Чырвоны Басейн, [[Лёсавае плато]] — складзены лёсам, ніжніх — Сунляа і [[Вялікая Кітайская раўніна|Вялікая Кітайская]] — магутнай тоўшчай урадлівага алювію рэк Янцзы і Хуанхэ. На поўдні і часткова на ўсходзе значную плошчу займаюць старыя невысокія маляўнічыя горы, часта паедзеныя [[Карст|карстам]].
 
=== Карысныя выкапні ===