Добрыя Мыслі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
*''Рыгораўская.'' Шклозавод Бацвінніка (былы Рабінзона). Першы гаспадар адкрыў прадпрыемства ў 1907 годзе, праз рок яго набыў Бацвіннік разам з фаміліяй Ашкіназі. [[Гута, прадпрыемства|Гута]] «Бацвіннік і К°» стала адной з найбольшых у сваёй галіне на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Па [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкім перавароце]] на яе вытворчай базе ўтварыўся завод «Пралетарый», які існаваў у 1922—1941 гадах. Цяпер будынак колішняй гуты належыць малочнаму заводу №1 (Фабрыцыуса, 9)
 
[[Файл:Miensk, Dobryja Myśli, Novazacharaŭskaja. Менск, Добрыя Мысьлі, Новазахараўская (1939).jpg|thumb|Інтэрнат БДУ, 1939]]
 
*''Дабрамысленскі завулак, 6.'' Цагляны завод інжынера Г. А. Каплана, збудаваны ў 1895 годзе. Гаспадар першым у месце набыў для прадпрыемства [[печ Гофмана]] з 14 камерамі. [[Цагельня, завод|Цагельня]] Каплана размяшчалася побач з жаночай філіяй мінскай вязніцы. Мяркуецца, што будынак збярогся і ў ім знаходзяцца навучальныя майстэрні сярэдняй школы №41.