Гаршчок: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q132397 (translate me)
др вікіфікацыя
Радок 2:
'''Гаршчо́к''' — [[гліна|гліняная]] пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захоўвання вадкіх і сыпкіх рэчываў і іншых.
 
Вядомы з эпохі [[неаліт]]у. Напачатку гаршчкі ляпілі, у тым ліку з глінянай стужкі, з [[10 стагоддзе|10 ст.]] іх сталі вырабляць на [[ганчарны круг|ганчарным крузе]]. Рэгіянальныя асаблівасці гаршчкоў у іх выкарыстанні, формах, памерах у [[Беларусь|Беларусі]] замацаваліся ў мясцовых назвах: ''абеднік'', ''адынец'', ''варэйка'', ''гарлач'', ''гладыш'', ''збан'', ''злівач'', ''склепнік'', ''слоік'', ''[[Спарышы|спарыш]]'' і інш. Форма гаршчка добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награвання ў напаленай [[печ]]ы: круглы з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусцем, абкружаным венцам. Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласці з дамешкам [[жарства|жарствы]], [[пясок|пяску]], а пасля абпальвання гартавалі ў абвары. [[Дэкор]] стрыманы альбо зусім адсутнічаў. Аздаблялі звычайна глянцаваным і прачэрчаным па сырой паверхні геаметрычным арнаментам. 2 ці 3 замацаваныя ручкай гаршчкі, у якіх бралі ежу на поле, называлі адпаведна ''спарышамі'' і ''траячкамі''.
 
Гаршчок — найбольш семіятызавана рэч хатняга начыння. [[Антрапамарфізацыя]] гаршчка праяўляецца як на ўзроўні найменняў (носік, ручка), так і ў [[фальклор]]ных тэкстах, перадусім у загадках: «Малады Ягор сеў на конь, паехаў у агонь»; «Радзіўся — не хрысціўся, памёр — не правадзіўся», У шматлікіх рытуальных практыках сімвалічна прадстаўляў сабой [[чалавек]]а — яго [[галава|галаву]] і ўлонне — і ў такіх кантэкстах уваходзіў у абрады жыццёвага цыклу: [[радзіны]], [[вяселле]], [[памінкі]]. У [[пахаванне|пахавальнай]] абраднасці гаршчок выступае як ёмішча [[душа|душы]] памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж светамі. У [[Пінскі раён|Пінскім раёне]] за [[труна|труной]] неслі ў гаршчку пасвечаную ваду, вадой крапілі [[магіла|магілу]], рэшткі там жа вылівалі, а гаршчок, перавярнуўшы дагары дном, ставілі ў голаў магілы. Сувязь гаршчка з душамі продкаў, з печчу і прасторай каля яе, а таксама непасрэднае сутыкненне з [[агонь|агнём]] тлумачаць суаднясенне яго з [[дамавік]]ом. Па ўсёй Беларусі вядома павер'епавер’е аб перасяленні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам. На [[усходнія славяне|ўсходнеславянскай]] тэрыторыі дзіравы гаршчок уваходзіць у шэраг рэчаў, што выконвалі ў народнай свядомасці ролю [[абярэг]]а. У рытуальных дзеяннях абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыяльная магчымасць «змяшчаць» у сабе тыя ці іншыя якасці: у гаршчку лічылася магчымым пабачыць [[чараўніца|чараўніцу]], у ім пасля пэўных аперацый можа быць сканцэнтравана персаніфікаваная [[хвароба]], менавіта ў гаршчку знаходзілі прыстанак [[атмасферныя з'явы]].
 
== Крыніцы ==