Чорная смерць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:ThetriumphofdeathThe Triumph of Death by Pieter Bruegel the Elder.jpg|thumb|400 px|[[Пітэр Брэйгель Старэйшы]]. «Трыумф смерці». 1562 г. Прада.]]
'''Чо́рная смерць''' ('''чо́рны мор''', ад {{lang-la|Atra mors}}) — [[пандэмія]] [[Чума|чумы]], якая працякала пераважна ў бубоннай форме і прайшла ў сярэдзіне [[XIV стагоддзе|XIV стагоддзя]] па [[Азія|Азіі]], [[Еўропа|Еўропе]] (1346—1353), [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]] і [[Востраў Грэнландыя|востраву Грэнландыі]]. Вядомая таксама пад назвай «''другая пандэмія''». Хутчэй за ўсё, распаўсюдзілася з прыроднага ачага на тэрыторыі [[Пустыня Гобі|пустыні Гобі]] ў выніку рэзкай змены клімату ў [[Еўразія|Еўразіі]], выкліканага [[малы ледавіковы перыяд|малым ледавіковым перыядам]]. Ахапіўшы спачатку [[Кітай]] і [[Індыя|Індыю]], пракралася ў Еўропу разам з мангольскімі войскамі і гандлёвымі караванамі. У агульнай складанасці ад Чорнай смерці за два дзесяцігоддзі загінула не менш за 60 мільёнаў чалавек (у многіх рэгіёнах — ад траціны да паловы насельніцтва). Хоць і ў меншых маштабах, пандэмія паўтарылася ў 1361 («''Другая чума''»), у 1369 («''Трэцяя чума''») і яшчэ некалькі разоў.