Габсбургская Іспанія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 44:
У Іспаніі яшчэ не наступіў мір, як агрэсіўны французскі кароль [[Генрых II, кароль Францыі|Генрых II]], які ўзыйшоў на прастол у 1547 годзе, неадкладна абвясціў [[Італьянская вайна, 1551—1559|вайну]]. Пераемнік Карла I Філіп II вельмі рашуча павёў яе, разбіўшы французскую армію {{нп3|Бітва пры Сен-Кантэне, 1557|пры Сен-Кантэне|en|Battle of St. Quentin (1557)}} у [[Пікардыя|Пікардыі]] ў 1557 годзе і на наступны год нанёс паражэнне Генрыху II {{нп3|Бітва пры Гравеліне (1558)|пры Гравеліне|en|Battle of Gravelines (1558)}}. [[Ката-Камбрэзійскі мір]], падпісаны ў 1559 годзе, пацвердзіў прэтэнзіі Іспаніі на італьянскія землі. Падчас рыцарскага турніру ў гонар падпісання гэтага дагавора Генрых загінуў ад абломка дзіды капітана шатландскай гвардыі [[Габрыэль дэ Мантгомеры|Габрыэля Мантгомеры]]. У наступныя трыццаць гадоў Францыю скалыналі [[Рэлігійныя войны ў Францыі|грамадзянская вайна і рэлігійныя хваляванні]], і яна не магла супрацьстаяць Іспаніі і Габсбургам стаць галоўнай палітычнай сілай у Еўропе. Не сустракаючы сур'ёзнага супраціўлення з боку Францыі, Іспанія дасягнула апагею сваёй магутнасці і тэрытарыяльных уладанняў у перыяд 1559—1643 гадоў.
 
[[Выява:ThetriumphofdeathThe Triumph of Death by Pieter Bruegel the Elder.jpg|thumb|250px|left|''[[Трыумф смерці]]'' (1562) [[Пітэр Брэйгель Старэйшы|Пітэра Брэйгеля Старэйшага]] адлюстроўвае ўсё больш складанае становішча [[Сямнаццаць правінцый|Сямнаццаці правінцый]] у XVI стагоддзі]]
Карл і яго спадчыннікі, нягледзячы на тое, што адчувалі сябе больш камфортна ў Іспаніі і, несумнеўна, любілі гэту краіну, разглядалі яе толькі як яшчэ адну частку сваёй імперыі, і не імкнуліся да прыярытэтнага развіцця непасрэдна Іспаніі, у той час як Францыя, Англія і Нідэрланды прытрымліваліся процілеглай палітыкі. Дасягненне палітычных мэт Габсбургскай дынастыі, у тым ліку падрыў палітычнага ўплыву Францыі, захаванне ў Германіі гегемоніі габсбургскага каталіцтва і барацьба з Асманскай імперыяй, былі прыярытэтныя для Габсбургаў-кіраўнікоў у параўнанні з дабрабытам Іспаніі. Такі акцэнт спрыяў зніжэнню магутнасці Іспанскай імперыі.