Гольша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
Паводле летапісаў, Гольша — сын вялікага князя [[Раман (князь літоўскі)|Рамана]], брат Нарымонта, [[Трайдзень|Трайдзеня]], [[Даўмонт Пскоўскі|Даўмонта]] і [[Гедрус]]а. Стрыйкоўскі сцвярджае, што падчас працы над «[[Ганец Цноты|Ганцом Цноты]]» ён карыстаўся нейкім рускі летапісам, у якім гэтыя пяць князёў названыя сынамі [[Трабус]]а<ref>Maciej Stryjkowski. Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiéj Rusi. T. 1, Warszawa, 1846, s. 316.</ref>. Паводле «[[Хроніка літоўская і жамойцкая|Хронікі літоўскай і жамойцкай]]», яны былі сынамі Рамана, але выхоўваліся пасля смерці бацькі пры двары свайго стрыечнага дзеда Трабуса<ref>ПСРЛ Т.XXXII, «Кройника литовская и жмойтская».</ref>.
 
Гольша — заснавальнік [[Раконцішскі замак|Раконцішскага замку]] і [[вёска Гальшаны|Гальшан]], пачынальнік [[род Гальшанскіх|роду Гальшанскіх]]. Браў удзел у барацьбе Нарымонта з Даўмонтам на баку першага. Меў сына Альгімонта, а паводле «[[Хроніка Быхаўца|Хронікі Быхаўца]]» і «Хронікі літоўскай і жамойцкай» — і яшчэ аднога сына, Міндоўга. Памёр у часы, калі Трайдзень быў вялікім князем. [[Гедзімін]]ава ваяводу [[Альгімонт Гальшанскі|Альгімонта Гальшанскага]] [[Яўрэінаўскі летапіс]] атаясняе з Гольшавым сынам (цалкам непраўдападобна з меракванняў храналогіі), а шэраг іншых летапісаў называе таго пазнейшага Альгімонта сынам Міндоўгавым.
 
==Легенда аб заснаваннях==