Розніца паміж версіямі "Слонім"

429 байтаў дададзена ,  1 год таму
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
(→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
Летапісныя назвы: '''Услонім''', '''Васлонім''', якія, магчыма, паходзілі ад слова «услон»—заслон, у значэнні фарпосту на важнай рачной магістралі.
 
Паводле археалагічных даследаванняў, у XI ст. на месцы сучаснага горада існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, паслужылі повадам для ўзнікнення назвы. З XII ст., відаць, на правабярэжжы на так званым Замчышчы (у цэнтры сучаснага горада на беразе Шчары) існаваў [[Ніжні замак, (Слонім)|драўляны замак]]. Упершыню Слонім згадваецца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьцеўскім летапісе]] пад 1252  г. У XII-XIII XII—XIII стст. горад з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. З сярэдзіны XIII ст. знаходзіўся ў складзе [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]]. Пад 1283 годам узгадваеццазгадваецца [[Васілька Слонімскі|«князь васлонімскі» Васілька]]<ref name="PSRL"/>. Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. Слонімская харугва прымала ўдзел у [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітве]] 1410 года. З 1413 года Слонім у складзе Троцкага ваяводства.
 
У [[1490]]  г. [[Казімір Ягелончык]] будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775)). У 1506  г. быў горад разбураны татарамі, стары замак больш не аднаўляўся. У 1520  г., пры намесніку [[Ян Радзівіл, 1474—1522|Яну Мікалаевічу Радзівілу]], у асноўным пабудаваны [[Верхні замак, (Слонім)|новы замак]]. У 1531 вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў 1591 [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонтам Вазам]] (скасавана ў 1776). Горад меў свой герб. З 1560  г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка [[Рыгор Грынькавіч Валовіч|Р. Валовіча]], з 1586  — канцлера літоўскага [[Л. Сапега|Л. Сапегі]]. У XVI ст. становіцца вядомым прадмесце Замосце. Пасля заключэння Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній тут з'яўляюццаз’яўляюцца каталіцкія манаскія ордэны: бернардынцы, бернардзінкі, бенедыктынкі, францысканцы, дамініканцы, езуіты і іншыя, будуюцца кляштары. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны.
 
Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты [[Міхал Казімір Агінскі|Міхала Казіміра Агінскага]]. У 2-ой пал. XVIII ст. ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў [[Слонімская капэла Агінскага|капэлу]], тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770-1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага<ref name="pamiać"/>. З 1777  г. існаваў невялікі балетны ансамбль (8 чалавек), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781  г. пад яго кіраўніцтвам укамплектавана Слонімская балетная школа (у 1785  г. — 18 вучняў, пасля 1790 яшчэ больш). Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней — прыгонных сялян<ref name="pamiać"/>.
 
Сучаснікі звалі Слонім «Палескiмі Афінамі». Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У канцы XVIII ст. кампаноўку гораду вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходнымі трактамі на [[Мінск]], [[Вільня|Вільню]] (Моўчадскі тракт) і [[Гродна]] (з XV ст. Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з гарадскім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку гораду і прыгарадную вёску Панасоўку). Пад 1796  г. у горадзе ўжо існавалі і былі занесеныя ў гарадскі план будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.
 
З 1795  г. Слонім знаходзіцца ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] і з'яўляеццаз’яўляецца цэнтрам [[Слонімская губерня|губерні]]. У 1801  г. як цэнтр павета ўвайшоў у [[Гродзенская губерня|Гродзенскую губерню]]. У 1886  г. праз горад прайшла чыгунка Баранавічы—Беласток, пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік (найстарэйшы ў горадзе). У 1896—1946 гг. дзейнічаў [[Слонімскі лесапільны завод]]. Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920  гг. заняты польскімі войскамі. З 1921  г. у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939  г. у БССР, з 1940  г. цэнтр раёна [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобл.вобласці]] У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У 1954  г. Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.
 
== Насельніцтва ==