АКСМ-321: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, афармленне
дапаўненне: гісторыя
Радок 46:
'''АКСМ-321''' — [[Беларусь|беларускі]] нізкападлогавы тралейбус вялікай умяшчальнасці для гарадскiх пасажырскіх перавозак, які выпускаецца з [[2000]] года на заводзе [[Белкамунмаш]].
 
Адносіцца да трэцяга пакалення тралейбусаў, якія распрацаваны заводам. Мадэль тралейбуса эксплуатуецца ў [[Беларусь|Беларусі]], [[Украіна|Украіне]], многіх гарадах [[Расія|Расіі]], а таксама ў [[Кіргізія|Кіргізіі]], [[Латвія|Латвіі]], [[Малдова|Малдове]] і [[Сербія|Сербіі]]. Амаль палова ўсіх выпушчаных машын працуе ў [[Мінск]]у (33%) і [[Масква|Маскве]] (11%).
 
== Гісторыя ==
У [[2000]] годзе на "Белкамунмашы" пабудавалі першы тралейбус мадэлі 321. Першы асобнік адправілі на экспарт у [[Рыга|Рыгу]] ([[Латвія]]), дзе машына праходзіла абкатку, а пасля засталася на пастаянную эксплуатацыю. У [[Мінск]]у "321-й" з'явіўся ў [[2004]] годзе. Асобнік №2 быў выфарбаваны ў серабрысты колер і працаваў у асноўным на 9-м маршруце.
 
На юбілейны 1500-ы тралейбус, выраблены мінскім прадпрыемствам тралейбус "Белкамунмаша" спераду і ззаду была ўсталяваная круглая лінзавых оптыка, аднак у далейшым машыны з такімі фарамі ўжо не выпускалі.
 
Першы рэстайлінг адбыўся ў [[2009]] годзе: серыйныя машыны атрымалі новыя круглявыя колавыя аркі з накладкамі ў колер кузава і "выпрастаную" ніжнюю лінію вокнаў па бартах і пярэдні бампер новай формы таксама ў колер кузава. З'явіліся новыя галаўныя фары, уніфікаваныя з фарамі грузавых аўтамабіляў [[МАЗ]] (вытворца — [[ААТ «Рудзенск»]], г. [[Рудзенск]]). Абноўленаму тралейбусу далі ўласнае імя '''«Сябар»'''.
 
<center>
<gallery widths="200px">
Выява:Kaluga 2013 trolleybus 34.jpg|[[2009]]–[[2016]]
Выява:BKM 321 trolleybus in Moscow.jpg|[[2016]] — варыянт з кропкавай оптыкай
Выява:AKSM-32100D in SPB (img2).jpg|[[2017]]–ц.ч. — варыянт з блок-фарамі
</gallery>
</center>
 
Праз сем гадоў 321-й перажыў другі рэстайлінг: тралейбус атрымаў новую пярэднюю маску футурыстычнай формы з васьміканцовым ветравым шклом і лінзавай оптыкай [[Hella]] і новую заднюю маску з рублена-ламанай формай акна і круглымі ліхтарамі. У салоне (ён быў сур'ёзна абноўлены яшчэ ў [[2011]] годзе) па бартах з'явіліся разеткі для зарадкі ноўтбукаў і смартфонаў, а таксама USB-раздымы. Рэстайлінгавая мадэль была ўпершыню паказана ў верасні [[2016]] года. Пазней з'явіўся яшчэ адзін варыянт дызайну, дзе на месца лінзаў вярнуліся блок-фары, але пластыкавыя панэлі засталіся ад "версіі 2016 года".
 
== Мадыфікацыі ==
* '''АКСМ-321''' — базавая мадэль. Мае транзістарную сістэму кіравання на [[IGBT]]-модулях і рухавік пераменнага току.
* '''АКСМ-32100А''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току, абсталяваны аўтаномным ходам. Паступілі ў [[Брэст]] і ў [[Севераданецк]] ([[Украіна]]).
* '''АКСМ-32100С''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току. Электраабсталяванне вытворчасці [[Škoda Holding|Škoda]]. 83 машыны пастаўлены ў [[Белград]] ([[Сербія]]), яшчэ адзін асобнік абкатвалі ў [[Чарнігаў|Чарнігаве]] і [[Севастопаль|Севастопалі]], але ў канчатковым выніку апынуўся ў [[Гродна]].
* '''АКСМ-32100D''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току, абсталяваны аўтаномным ходам на аснове літый-жалеза-фасфатных акумулятараў, з запасам да 30 кіламетраў. Першыя тры асобнікі дадзенай мадыфікацыі паступілі ў канцы 2015 ў Ульянаўск. У 2016-2018 гадах былі пастаўленыя ў [[Гродна]] (5 экзэмпляраў), [[Гомель]] (3 экзэмпляры), [[Санкт-Пецярбург]] (25 экзэмпляраў), [[Віцебск]] (4 экзэмпляры).
* '''АКСМ-32102''' — з [[Тырыстарна-імпульсная сістэма кіравання|тырыстарна-імпульснай сістэмай кіравання]] і рухавіком пастаяннага току.
* '''АКСМ-32104''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і рухавіком пастаяннага току, адзіны асобнік эксплуатуецца ў [[Мінск]]у.
* '''АКСМ-32100М''' — тралейбус, які пастаўляецца ў выглядзе машынакамплекта для зборкі. Збіраюцца ў [[Курск]]у (пад маркай 1К), Чарнігаве (пад маркай «Эталон») і Кішынёве.
* '''АКСМ-32100Б''' — тралейбус, сабраны ў адзіным экзэмпляры з беларускіх камплектуючых у [[Барнаул]]е, там жа і эксплуатуецца.
* '''СВАРЗ-6235.01''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току расійскай вытворчасці, абсталяваны аўтаномным ходам (20 км/г, 400-500 метраў). Гэтая мадыфікацыя збіралася маскоўскім заводам [[СВАРЗ]] з беларускіх машынакамплектаў для горада [[Масква|Масквы]] ў 2009-2010 гадах. З 2011 года тралейбусы ў такой камплектацыі вырабляюцца непасрэдна заводам [[Белкамунмаш]].
 
== Апісанне канструкцыі ==
Тралейбус з'яўляецца двухвосевым нізкападлогавым гарадскім тралейбусам вялікай умяшчальнасці. Кузаў тралейбуса мае апорную канструкцыю. Ашалёўка даху і бакавін выконваецца з лістоў высокатрывалай ацынкаванай [[сталь|сталі]]. Трубы каркаса, ашалёўка кузава, дно кузава, паверхні рамы-фермы, масты і некаторыя іншыя элементы апрацоўваюцца антыкаразійнымі эмалямі. Кузаў таксама пакрываецца фасфатнай [[фарба]]й, якая абараняе метал ад карозіі. Кузаў мае тэрмін службы не менш за 10 гадоў. Перадок тралейбуса, а менавіта яго ашалёўка, выконваецца з шклапластыку. Бампер тралейбуса выкананы са сталі і аздоблены шклапластыкавай абалонкай. Бампер складаецца з трох частак.
 
У [[2008]] годзе тралейбус падвергнуўся рэстайлінгу. У выніку чаго пярэднія фары былі заменены на светлатэхніку, уніфікаваную з новымі мадэлямі грузавых аўтамабіляў МАЗ, якая вырабляецца ў горадзе [[Рудзенск]]. У 2007 годзе было выпушчана некалькі асобнікаў з кропкавай оптыкай, аднак у далейшым машыны з такімі фарамі ўжо не выпускалі. [[Ветравая шыба]] тралейбуса АКСМ-321 панарамнага тыпу, шклоачышчальнікі тралейбуса гарызантальнага тыпу (устаноўлены адзін пад адным). Большасць тралейбусаў АКСМ-321 абсталёўваюцца электроннымі маршрутаўказальнікамі такіх вытворцаў як «[[Інтэграл, кампанія|Інтэграл]]», «МЕМЗ», "АГІТ" і шэраг іншых. Тралейбус мае тры маршрутаўказальніка, якія знаходзяцца спераду, ззаду і на правай бакавіне. Бакавыя люстэркі задняга віду сферычнага тыпу. Люстэркі аснашчаны антыблікавым пакрыццём і электрападагрэвам. Маторны адсек тралейбуса размешчаны ў заднім звесе з левага боку.
[[Выява:Троллейбус АКСМ-321 в Бендерах.jpg|thumb|200px|left|абноўлены АКСМ-321]]

=== Рухавік ===
АКСМ-321 можа камплектавацца рознымі электрарухавікамі: ДК-211БМ (170 кВт, [[Расія]]), асінхронным [[Škoda Holding|Škoda]] (185 кВт, [[Чэхія]]), асінхронным АНТ-155 (185 кВт, Беларусь), а таксама асінхроннымі рухавікамі ДТА-1У1 (180 кВт, Расія) і АТЧД-250 (150 кВт, Расія). Тралейбус абсталяваны пнеўматычнай сістэмай штангаўлоўлівання, якая забяспечвае дыстанцыйнае зняцце штанг з правадоў [[Тралейбусная кантактная сетка|кантактнай сеткі]]. Токапрымачы фіксуюцца ўздоўж восі тралейбуса. Акрамя гэтага, тралейбус абсталяваны дзвюма шпулькамі, прымацаванымі да задняй панэлі, унутры якіх размешчаны адмысловыя барабаны на якія намотваюцца канаты для звычайнага зняцця штанг з кантактнай сеткі. Задок выкананы са шклапластыка.
 
=== ПадвескаХадавая частка ===
Тралейбусы абсталёўваюцца мастамі Raba або ZF. Для сілкавання нізкавольтных контураў тралейбуса ўжываецца статычны пераўтваральнік, які пераўтварае ўваходнае напружанне 550 В у 28 В. Пры адсутнасці напружання на токапрымачах, сілкавання нізкавольтных контураў можа ажыцяўляцца праз акумулятарныя батарэі (12 В). Па замове магчыма ўсталёўка кандэнсатарных батарэй для аўтаномнага ходу.
 
Радок 65 ⟶ 92:
У салон тралейбуса вядуць тры дзверы паваротна-ссоўнага тыпу, аналагічныя дзвярам аўтобуса [[МАЗ-103]] (з 2011 года дзверы аналагічныя дзвярам аўтобуса [[МАЗ-203]]). Дзверы маюць сістэму супрацьзаціскання пасажыраў, а таксама сістэму блакавання руху пры адчыненых дзвярах (праўда, гэтая функцыя даволі часта адключаецца эксплуатуючымі арганізацыямі). У большасці тралейбусаў (акрамя прызначаных для Масквы, Кішынёва, Бельцаў) пярэдняя створка пярэдніх дзверэй выдзелена для ўваходу і выхаду кіроўцы з кабіны. Дзверы адчыняюцца аўтаномна, прывад дзвярэй — пнеўматычны. Тралейбус мае нізкі ўзровень падлогі каля ўсіх уваходаў, а вышыня падлогі складае 36 сантыметраў над узроўнем зямлі. У сярэдніх дзвярах прадугледжана адкідная апарэль. Падлога салона зроблена з бакелізаванай фанеры таўшчынёй 12 мм, якая аздоблена няслізкім зносаўстойлівым лінолеўмам. Фанера мацуецца да падставе кузава (раме-ферме). Ашалёўка салона выконваецца з [[пластык]]у шэрага і белага колераў. Поручні тралейбуса выкананы з тонкай сталёвай трубы, якая пафарбавана палімернай фарбай, што паляпшае яе устойлівасць да карозіі. Фарба устойлівая да механічнага зносу і сонечнага святла. Поручні знізу мацуюцца да падлогі салона, зверху — да столі. Вертыкальныя поручні могуць аснашчацца кнопкамі падачы сігналу кіроўцу з мэтай прыпынку тралейбуса па патрабаванні. Гарызантальныя поручні могуць быць абсталяваны скуранымі ручкамі для большай зручнасці. У 2011 годзе быў зменены дызайн поручняў і шкляных перагародак на аналагічны дызайну ў аўтобусе [[МАЗ-203]]. У салоне размяшчаецца 26 сядзенняў, поўная ўмяшчальнасць тралейбуса складае 115 чалавек (101, згодна з патрабаваннямі ЕЭК [[ААН]]). Сістэма вентыляцыі салона прадстаўлена вялікімі ссоўнымі форткамі (на тралейбусах, якія выпушчаны пасля 2012 года, з'явілася 2 вентылятара салона). Адзіны істотны недахоп вентыляцыйнай сістэмы — адсутнасць дахавых люкаў праз кампаноўку электраабсталявання на даху. Па замове пакупніка магчыма ўстаноўка кандыцыянера, як для кіроўцы, так і пасажырскага салону. Сістэма ацяплення ў пасажырскім салоне прадстаўлена трыма электракаларыферамі, з двума рэжымамі абагрэву і магутнасцю 4 кВт (2 шт.) і 6 кВт — (1 шт.). У кабіне кіроўцы змяшчаецца электакаларыфер магутнасцю ў 6 кВт.
 
Прыборная панэль тралейбуса зроблена ў выглядзе паўкругу, што падае кіроўцу хуткі доступ да ўсіх неабходных органаў кіравання. Пасярэдзіне прыборнай панэлі размешчаны блок з паказальнмі прыборамі: пасярэдзіне размешчаны вялікі круглявы [[спідометр]] (VDO, [[Германія]]), які мае электронны адометр, злева і справа ад спідометра размяшчаюцца манометры і паказальнік напружання ў бартаой сетцы. На частцы тралейбусаў гэтыя прыборы замененыя электронным дысплеем. З 2011 года ўсталёўваецца новая панэль, аналагічная па форме тралейбусу [[АКСМ-420|мадэлі 420]]. Справа і злева ад паказальных прыбораў размешчаны клавішы адкрыцця і закрыцця дзвярэй, уключэння аварыйнай сігналізацыі, кіравання кірункам руху тралейбуса (пры неабходнасці тралеўбус можа рухацца назад). Злева ад кіроўцы змяшчаецца дадатковая бакавая панэль, на якой размешчаны рычаг ручнога тормазу, падобны на джойстык, кіраванне сістэмай штангаўлоўлівання і іншыя органы кіравання. На левай частцы прыборнай панэлі змешчаны клавішы кіравання ўключэннем ацяплення і вентыляцыі, унутранай і вонкавай светлатэхнікі.
 
== Тэхнічныя характарыстыкі ==
Радок 132 ⟶ 159:
|+
|}
 
== Мадыфікацыі ==
* '''АКСМ-321''' — базавая мадэль. Мае транзістарную сістэму кіравання на [[IGBT]]-модулях і рухавік пераменнага току.
* '''АКСМ-32100А''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току, абсталяваны аўтаномным ходам. Паступілі ў [[Брэст]] і ў [[Севераданецк]] ([[Украіна]]).
* '''АКСМ-32100С''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току. Электраабсталяванне вытворчасці [[Škoda Holding|Škoda]]. 83 машыны пастаўлены ў [[Белград]] ([[Сербія]]), яшчэ адзін асобнік абкатвалі ў [[Чарнігаў|Чарнігаве]] і [[Севастопаль|Севастопалі]], але ў канчатковым выніку апынуўся ў [[Гродна]].
* '''АКСМ-32100D''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току, абсталяваны аўтаномным ходам на аснове літый-жалеза-фасфатных акумулятараў, з запасам да 30 кіламетраў. Першыя тры асобнікі дадзенай мадыфікацыі паступілі ў канцы 2015 ў Ульянаўск. У 2016-2018 гадах былі пастаўленыя ў [[Гродна]] (5 экзэмпляраў), [[Гомель]] (3 экзэмпляры), [[Санкт-Пецярбург]] (25 экзэмпляраў), [[Віцебск]] (4 экзэмпляры).
* '''АКСМ-32102''' — з [[Тырыстарна-імпульсная сістэма кіравання|тырыстарна-імпульснай сістэмай кіравання]] і рухавіком пастаяннага току.
* '''АКСМ-32104''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і рухавіком пастаяннага току, адзіны асобнік эксплуатуецца ў [[Мінск]]у.
* '''АКСМ-32100М''' — тралейбус, які пастаўляецца ў выглядзе машынакамплекта для зборкі. Збіраюцца ў [[Курск]]у (пад маркай 1К), Чарнігаве (пад маркай «Эталон») і Кішынёве.
* '''АКСМ-32100Б''' — тралейбус, сабраны ў адзіным экзэмпляры з беларускіх камплектуючых у [[Барнаул]]е, там жа і эксплуатуецца.
* '''СВАРЗ-6235.01''' — з транзістарнай сістэмай кіравання на [[IGBT]]-модулях і асінхронным рухавіком пераменнага току расійскай вытворчасці, абсталяваны аўтаномным ходам (20 км/г, 400-500 метраў). Гэтая мадыфікацыя збіралася маскоўскім заводам [[СВАРЗ]] з беларускіх машынакамплектаў для горада [[Масква|Масквы]] ў 2009-2010 гадах. З 2011 года тралейбусы ў такой камплектацыі вырабляюцца непасрэдна заводам [[Белкамунмаш]].
 
== Гл. таксама ==
Радок 148 ⟶ 164:
 
== Спасылкі ==
* [http://bkm.by/?id_page=8&path=8_1&id_product=2 Тралейбус мадэлі 321, 32102, 32104] // БелКамунМаш] {{ref-ru}}
* [https://www.abw.by/novosti/commercial/202582/ Лепшы "Сябар". Эволюция самого популярного белорусского троллейбуса] // abw.by {{ref-ru}}
* http://transphoto.ru/photo/790557/
* http://transphoto.ru/photo/789096/
 
{{ГТ Белкамунмаш}}