Розніца паміж версіямі "Грушаўка (прадмесце)"

няма тлумачэння праўкі
У пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] Грушаўка ўваходзіла ў [[чацвертая паліцэйская частка Мінска|чацвертую паліцэйскую частку горада]]. Праз прадмесце праходзілі [[Грушаўская вуліца|Грушаўская]], Восіпаўская (цяпер [[Разінская вуліца (Мінск)|Разінская]]) і Пакгаўзная ([[Вуліца Хмялеўскага (Мінск)|Хмялеўскага]]), Кандуктарская ([[Чыгуначная вуліца (Мінск)|Чыгуначная]]), Жандарская ([[Пуцейская вуліца (Мінск)|Пуцейская]]), Дабравешчанская ([[Аўтадораўская вуліца (Мінск)|Аўтадораўская]]) вуліцы<ref name="m-2"/><ref>Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.</ref><ref>[http://minchanin.esmasoft.com/maps/1898/index.html План губернского города Минска (1898)] // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.</ref>. У гэты час уласна Грушаўская вуліца — «ад вул. Дзяменцеўскай (цяпер вул. Дзяржынскага) да вёскі [[Пятроўшчына (Мінск)|Петраўшчызна]]» — налічвала 65 будынкаў<ref name="rb"/>.
 
Вулічную сетку прадмесця ўтваралі Восіпаўская, Грушаўская, Чыгуначная вуліца разам са шматлікімі завулкамі. У XIX — пач. XX ст. тут брукаваных вуліц не было. Уздоўж агароджы месціліся ходнікі з дошак. На скрыжаванні Грушаўскай вуліцы з 3-м Чыгуначным завулкам месціўся шынок, крамы гандляроў, меліся тры водазаборныя калонкі і дом арыштантаў з мужчынскім і жаночым аддзяленнямі. Забудавана прадмесце было пераважна дамамі з [[Флігель|флігелямі]] на цягляных падмурках, з брусоў, з [[Двухсхільны дах|двухсхільнымі]] [[Гонта|гонтавымі дахамі]], разьбянымі ўпрыгожаннямі на вокнах, карнізах, шчытах. Дамы былі разлічаны на некалькі сем’яў<ref name="Лакотка">А. Лакотка. Драўляная забудова // {{Літаратура/Памяць/Мінск|2к}} С. 664—665</ref>.
[[Файл:Miensk, Hrušaŭka. Менск, Грушаўка (1901-39).jpg|міні|Дамы ў прадмесці, да 1941 г.]]
Своеасаблівым каларытам, маштабам вылучалася драўляная забудова на вуліцы Пакгаўзнай. У канцы XIX ст. гэта была ўскраіна, якая межавала з землямі Пятроўшчыны і асобных фальваркаў. Першапачаткова яна насіла назву Грушаўскага завулка. Першыя дамы тут з’явіліся ў 1880-я гады. Паўночны канец Пакгаўзнай вуліцы выходзіў на выган, на якім, паводле картаграфічных матэрыялаў пачатку XX ст. было возера і група курганных могільнікаў. Дамы на Пакгаўзнай вуліцы належалі асобным домаўладальнікам, але жылі ў іх і рабочыя, і служачыя Лібава-Роменскай чыгункі. Тут таксама былі хлебныя крамы, крамы царкоўных атрыбутаў, кузня, на некаторых пляцах месціліся свірны, стайні, вазоўні для фурманак. На ўсход ад Пакгаўзнай вуліцы ішла Рамізная, на якой жылі рамізнікі<ref name="Лакотка"/>.
7 665

правак