Уладзіслаў Ваза: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36:
'''Уладзіслаў Ваза''', '''Уладзіслаў ІV''' ({{ДН|9|6|1595}}, Лобзаў каля Кракава — {{ДС|20|5|1648}}, Мерач, цяпер Мяркіне (Merkinė) Літва), [[Цары маскоўскія|цар маскоўскі]] (з [[1610]]), [[Каралі польскія|кароль польскі]] і [[Вялікія князі літоўскія|вял. кн. літоўскі]] ([[1632]]–1648).
 
Сын Жыгімонта Вазы, караля польскага (1587–1632) і вял.кн. літоўскілітоўскага (1588–1632), і Анны з Габсбургаў (1573–1598). Пасля смерці бацькі (13.11.1632) абраны польскім каралём і вял. кн. літоўскім. Ад першай жонкі — Цэцыліі Рэнаты з Габсбургаў (1611–1643) меў сына [[Жыгімонт Казімір Ваза|Жыгімонта Казіміра]] (1640–1647), які памёр у маленстве, і дачку Марыю Ганну Ізабелу (1642–1642), якая памерла немаўлятам. Ад каханкі Ядвігі Лушкоўскай (1610–1648) меў сына Уладзіслава Канстанціна (1635–1698).
 
Пераняў сталец у цяжкі для краіны час, калі была ўжо страчаная Лівонія, праваслаўная грамадскасць расколатая Берасцейскай уніяй. Уладзіславу Вазу ўдалося перамагчы Расію ў так званай Смаленскай вайне і паводле Палянаўскага міру 14.04.1634 адваяваць Смаленск і прымусіць Расію адмовіцца ад прэтэнзій на землі, якія паводле Дэўлінскага перамір'я ад 11.12.1618 адышлі да Рэчы Паспалітай, але ён мусіў адмовіцца ад тытулу маскоўскага цара (паводле дамоўленасці ад 4.2.1610 маскоўскія баяры абралі яго царом) і прэтэнзій на маскоўскі сталец. З нагоды вяртання ў Вільню быў арганізаваны трыумф, вельмі ўзрасла папулярнасць Уладзіслава Вазы ў грамадстве. Пасля смерці шведскага караля Густава II Адольфа і заканчэння Альтмаркскага перамір'я імкнуўся заняць шведскі сталец і падтрымаў памкненні вялікалітоўскай палітычнай эліты адваяваць Лівонію.