Спаса-Праабражэнская царква (Шклоў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 40:
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Škłoŭ, Rynak-Paštovaja. Шклоў, Рынак-Паштовая (A. Astankovič, 1905).jpg|250px|міні|злева|Фота 1905 года]]
[[Файл:Шклоў. Спаса-Праабражэнская царква. Фасад.JPG|250px|міні|злева|Фасад царквы]]
Храм [[Крыжова-купальны храм|крыжападобны ў плане]], цэнтрычная кампазіцыі, мае элементы стыляў [[Руска-візантыйская архітэктура|псеўдавізантыйскага]] і [[мадэрн]]. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі 8-гранны [[Барабан, архітэктура|светлавы барабан]], накрыты гранёным шлемападобным купалам. Паміж рамёнамі ці канцамі крыжа ўбудаваны 4 квадратныя ў плане трох'ярусныя вежападобныя аб'ёмы. Верхнія 8-гранныя ярусы са скразнымі праёмамі завершаны гранёнымі [[купал]]амі. Розныя вышыні аб'ёму надаюць будынку вертыкальную дынаміку. Усе фасады вырашаны з яскрава выяўленай сіметрыяй, падкрэсленай восевым размяшчэннем уваходаў, над якімі па 2 акны з арачнымі завяршэннямі. Іх матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэнні сцен. Фасады аздоблены стрымана: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, плоскія нішы.