Васіль Данілавіч Гіндэнбург: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: удакладненне
дапаўненне
Радок 10:
З 6 лютага 1833 года прызначаны акушэрам Мінскага медыцынскага праўлення, на апошняй пасадзе працаваў да 1865 года<ref>Крючок, Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии / Г. Р. Крючок. — Минск : Беларусь, 1976. — С. 95</ref>.
 
У 1840 годзе В. Д. Гіндэнбург заняў таксама пасаду [[Пішчалаўскі замак|турэмнага]] ўрача.
 
Васіль Данілавіч Гіндэнбург памёр у беднасці 18 лютага 1877 года ў родным горадзе<ref>Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana, t. 27-28, Warszawa, 1901. S.995.</ref>, быў пахаваны на сродкі, сабраныя ўдзячнымі пацыентамі.
Радок 18:
== Грамадская дзейнасць і пісьменніцкая дзейнасць ==
 
Быў членам [[Віленскае медыцынскае таварыства|Віленскага медыцынскага таварыства]]. Адзін з заснавальнікаў [[Мінскае таварыства ўрачоў|Мінскага таварыства ўрачоў]], з [[1875]] года яго прэзідэнт. Выступаў за адкрыццё пры таварыстве бясплатнай лячэбніцы.
 
Аўтар артыкулаў, апублікаваных у выданнях таварыства. Браў удзел у дзейнасці дабрачынных арганізацый [[Мінск]]а, ахвяраваў грошы і рэчы немаемным хворым, беднякоў лячыў бясплатна<ref name="КОБН"/><ref name="РСМ"/>.
 
В. Гіндэнбург быў адным з дзейных членаў мінскай лютэранскай абшчыны, ахвяраваў грошы на будаўніцтва новай мураванай кірхі<ref name="КОБН">[http://zviazda.by/ru/news/20170807/1502107152-kto-oni-belorusskie-nemcy Кто они — белорусские немцы?] {{ref-ru}}</ref>. Нягледзячы на лютэранскае веравызнанне, сам прапанаваў арганізаваць бальніцу пры Мінскім духоўным вучылішчы і быў згодны прыняць на сябе лячэнне вучняў бясплатна, калі толькі будуць прадастаўлены медыкаменты<ref name="КОБН"/>.
 
Карыстаўся такой папулярнасцю ў грамадстве, што ў 1871 годзе, калі споўнілася 50-годдзе яго дзейнасці, у [[Мінская мужчынская гімназія|Мінскай мужчынскай гімназіі]] была заснавана стыпендыя яго імя<ref name="РСМ">[[Вадзім Зелянкоў|Вадим Зеленков]]. [http://berkovich-zametki.com/2014/Starina/Nomer2/Zelenkov1.php#_ftn65 Род Спасовичей в Минске // «Асоба i час». Беларускi бiяграфiчны альманах. — Выпуск 5. — Мiнск: «Лiмарыус». — 2013. — С. 328—344.]</ref>.
 
== У літаратуры ==
 
Стаў прататыпам доктара па прозвішчу Герцэнштубэ ў рамане [[Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі|Ф. М. Дастаеўскага]] «{{нп3|Браты Карамазавы||ru|Братья Карамазовы}}». Між іншым, персанаж лагодна частуе хлопчыка арэхамі і вучыць парачцы нямецкіх слоў, пры гэтым падымае ўверх палец — гэты жэст, па ўспамінах яго пляменніцы, быў уласцівы і самому Гіндэнбургу<ref name="КОБН"/><ref>[[:ru:Братья Карамазовы (Достоевский)/Книга двенадцатая/III|Братья Карамазовы (Достоевский). Книга двенадцатая. III]]</ref>.
 
{{зноскі}}