Міжнародная асацыяцыя беларусістаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22:
З 1993 г. у заснаванай ГА «МАБ» серыі «[[Беларусіка=Albaruthenica]]» выдадзены шэраг зборнікаў па гісторыі культуры Беларусі.
 
У 1996—2002 гг. МАБ выдаваў штомесячны інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь «[[Кантакты і дыялогі]]» (выйшлі 82 нумары). У 2000 г. два нумары бюлетэня (першы з іх здвоены) выйшлі на англійскай мове. З cакавіка 2003 г. «Кантакты і дыялогі» ў выглядзе асобных старонак друкуюцца ў газеце «Голас Радзімы». З мая 1991 г. па чэрвень 2005 г. старшынёй МАБ быў прафесар [[Адам Мальдзіс]]. У 2005—2010 гг. старшынёй МАБ з'яўляўся дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук [[Сяргей Запрудскі]]. З 2010 г. — [[Міхаіл Паўлавіч Касцюк|Міхаіл Касцюк]] (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытут гісторыі]]). Намеснікі старшыні: [[Герман Бідэр]] (Аўстрыя, Зальцбургскі ўніверсітэт), Зінаіда Гімпелевіч (Канада, Універсітэт Ватэрлоа), [[Юрый Лабынцаў]] (Расія, Масква, Расійская акадэмія навук), [[Рыгор Піўтарак]] (Украіна, Кіеў, Нацыянальная акадэмія навук Украіны), [[Міхал Саевіч]] (Польшча, Люблінскі ўніверсітэт), [[Алесь Суша]] ([[Нацыянальная бібліятэка Беларусі]]). Навуковы сакратар — Ірына Савіцкая.
 
У 2015 годзе дэлегатамі VI Міжнароднага кангрэса беларусістаў старшынёй Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ) быў выбраны намеснік дырэктара па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі [[Алесь Суша]].