Олаф III Ціхі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: вырашэнне неадназначнасцяў з дапамогай AWB
Радок 7:
Пра дзіцячыя і юнацкія гады жыцця Олафа нічога не вядома. У [[1066]] годзе кароль Нарвегіі [[Харальд III Суровы|Харальд Суровы]] распачаў паход у [[Англія|Англію]] з мэтай захапіць англійскі трон. У гэтым паходзе яго суправаджалі малодшы сын Олаф, жонка [[Лізавета Яраслаўна]] і дзве дочкі. Старэйшага сына, [[Магнус II, кароль Нарвегіі|Магнуса]], Харальд пакінуў у Нарвегіі і абвясціў [[конунг]]ам.
 
Высадзіўшыся ў Англіі, нарвежская армія разбіла паўночна-англійскае апалчэнне ў [[Бітва пры Фулфардзе|бітве пры Фулфардзе]], дзе, паводле саг, адрозніўся Олаф. Пасля заняцця [[Ёрк (горад)|Ёрка]]а Харальд Суровы падзяліў сваю армію: траціну пакінуў для аховы караблёў, а з астатнімі сіламі высадзіўся на ўзбярэжжа. Сярод тых, хто застаўся на караблях быў і Олаф. Пасля разгрому нарвежцаў пры [[Бітва пры Стамфард-Брыджы|Стамфард-Брыджы]], дзе загінуў Харальд Суровы, Олаф заключыў мір з каралём Англіі [[Гаральд II Годвінсан|Гаральдам Годвінсанам]] і даў клятву ніколі больш не нападаць на Англію.
 
Пасля гэтага рэшткі нарвежскай арміі (на 24 караблях, з больш чым 300, якія прымалі удзел ва ўварванні) пакінулі Англію. Перазімаваўшы на [[Аркнейскія астравы|Аркнейскіх астравах]], у [[1067]] годзе Олаф вярнуўся ў [[Нарвегія|Нарвегію]]. Старэйшы брат, [[Магнус II, кароль Нарвегіі|Магнус II]] добраахвотна падзяліў з ім каралеўства: Олаф стаў конунгам Усходняй Нарвегіі, а Магнус — Паўночнай.