Анараўд ап Родры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
др вырашэнне неадназначнасцяў з дапамогай AWB
Радок 7:
Бацька Анараўда, [[Родры Вялікі]], кіраваў большай часткай Уэльса, але пасля яго смерці ў [[878]] годзе ўладанні Родры падзялілі яго сыны, і трон Гвінеда дастаўся Анараўду. Разам са сваімі братамі [[Кадэл ап Родры|Кадэлам]] і [[Мервін ап Родры|Мервінам]] Анараўд ваяваў супраць іншых валійскіх кіраўнікоў. У [[881]] годзе [[эрл]] [[Мерсія|Мерсіі]] [[Этэльрэд, эрл Мерсіі|Этэльрэд]] уварваўся ў Гвінед, але Анараўд перамог яго ў бітве ля вусця [[рака Конуі|Конуі]]. У аналах гэта падзея адзначана як «помста Бога за Родры», таму што той быў забіты ў бітве з англасаксамі.
 
Пазней Анараўд уступіў у саюз са скандынаўскім кіраўнікоў [[Ёрк (горад)|Ёрка]]а, жадаючы засцерагчыся ад нападаў з боку Мерсіі. Калі высветлілася нетрываласць гэтага саюза, Анараўд адправіўся да двара кіраўніка [[Уэсэкс]]а [[Альфрэд Вялікі|Альфрэда Вялікага]] і прызнаў яго вяршэнства ў абмен на бяспеку Гвінеда. Гэта быў першы вядомы выпадак таго, як кіраўнік Гвінеда прызнаў сюзерэнітэт англійскага караля, і менавіта на аснове гэтага факту пазнейшыя англійскія кіраўнікі патрабавалі таго ж ад валійскіх каралёў.
 
У [[894]] годзе Анараўд паспяхова адбіў напад скандынаваў на паўночны Уэльс, а ў наступным годзе ўварваўся ў [[Керэдыгіян]] і [[Істрад-Тыві]] на паўднёвым захадзе краіны, прычым паведамляецца, што ў яго войску былі і англійскія атрады. У [[902]] годзе ён паспяхова ваяваў з вікінгамі з [[Дублін]]а, якія напалі на [[Англсі]] пад кіраўніцтвам нейкага Інгімунда. Анараўд сканаў у [[916]] годзе. Яго спадчыннікам стаў яго сын [[Ідвал Лысы]].
Радок 22:
* John Edward Lloyd ''A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest''. London:Longmans, Green & Co., 1911
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Кіраўнікі каралеўства Гвінед]]
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя]]