Японія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 125:
[[выканаўчая ўлада|''Выканаўчую ўладу'']] ажыццяўляе кабінет міністраў на чале з прэм'ер-міністрам, якога са свайго складу выбірае [[парламент Японіі|парламент]]. Загад імператара зацвярджае прэм'ера на пасадзе. У сваю чаргу, прэм'ер-міністр прызначае ўсіх астатніх міністраў. ''Судовая ўлада'' складаецца з Вярхоўнага суда і судоў трох ніжэйшых узроўняў.
 
Сярод палітычных партый найбольшым даверам карыстаецца кансерватыўная Ліберальна-Дэмакратычная Партыя (ЛДП), што знаходзіцца ва ўладзе з 1955, за выняткам перапынкаў у 1993-94 і 2009-12 гг.. Па стане на лістапад 2017 ЛДП трымае 283 месцы ў ніжняй і 125 — у верхняй палатах парламента. Бягучы прэм'ер — [[Сіндза Абэ]] — таксама паўстаў з шыхтоў Ліберальна-Дэмакратычнай партыі. Апазіцыю вакол сябе гуртуе левацэнтрысцкая Канстытуцыйна-Дэмакратычная партыя.
 
Што тычыцца гісторыі права, то да перыяду Эда японская юрысдыкцыя фармавалася пад моцным кітайскім ўпвамўплывам. З канца ХІХ стагоддзя Японія шукала ўласны шлях, але відавочна не змагла адмовіцца ад прагрэсіўных запазычанняў з еўрапейскага — асабліва германскага — права. Натхнёны германскім заканадаўствам грамадзянскіГрамадзянскі кодэкс 1896 года з пасляваеннымі дапаўненнямі ляжыць у аснове сённяшняй прававой Японіі.
 
=== Знешняя палітыка ===
Японія мае дыпламатычныя адносіны з большасцю краін свету і з'яўляецца актыўным удзельнікам ААН зса снежня 1956 года. Японія ўваходзіць у склад [[Вялікая сямёрка|Вялікай сямёркі]], [[G20]], [[Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця|АЭСР]], а таксама рэгулярна абіраецца нясталым членам [[Савет Бяспекі ААН|Савета Бяспекі ААН]]. На рэгіянальным узроўні ўваходзіць у [[АЦЭС]], падтрымлівае фармат [[Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі|АСЕАН]] +3. Галоўным саюзнікам Японіі пасля другой сусветнай вайны сталі [[ЗША]], якія застаюцца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Японіі, а амерыканскія ваенныя базы ахоўваюць бяспеку краіны ўзыходзячанаўзыходзячага сонца.
 
==== Тэрытарыяльныя спрэчкі ====
Пасля другой сусветнай вайны Злучаным Штатам адышлі [[Паўночныя Марыянскія астравы]], з чым Японія пагаджаецца. Затое занятыя ў 1945 савецкімі войскамі бліжэйшыя да [[Хакайда]] астравы [[Курыльскія астравы|Курыльскага архіпелага]] — [[Кунашыр]], [[Шыкатан]], [[Ітуруп]] і града [[Хабамаі]] — лічыць сваімі. Аспрэчвае Японія і карэйскую прыпіску драбнюткіх скалістых астравоўастраўкоў Ліянкур (яп. Takeshima, кар. Dokdo) у [[Японскае мора|Японскім моры]]. У 1972 Японія атрымала ў валоданне астравы Сенкаку, на поўдзеньпоўдні ад [[Рукю]]. На гэтыя астравы прэтэндуе [[Кітайская рэспубліка|Тайвань]], і, натуральна, Кітай, які прэтэндуе на Тайвань.
 
==== Беларуска-японскія адносіны ====
Дыпламатычныя адносіны паміж [[Беларусь|Рэспублікай Беларусь]] і Японіяй ўстаноўлены [[26 студзеня]] [[1992]] года. З студзеня [[1993]] года функцыянуе Пасольства Японіі ў г.[[Мінск]]у. У чэрвені [[1995]] года адкрыта Пасольства Беларусі ў г.[[Токіа]]. Трагічная роднаснасць дзвюх дзяржаў звязана з тым, што і Беларусь, і Японія моцна пацярпелі ад радыяцыі. Тым не менш за 27 гадоў, афіцыйныя сустрэчы адбываліся на ўзроўні максімум дэпутатаў парламентаў, саветнікаў і замміністраў замежных спраўсправаў.
 
У [[1999]] годзе адбыліся візіты ў Токіа беларускай урадавай дэлегацыі пад кіраўніцтвам кіраўніка [[Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] [[Міхаіл Мясніковіч|Міхаіла Мясніковіча]], а таксама дэлегацыі прадстаўнікоў дзелавых колаў нашай краіны для ўдзелу ў Канферэнцыі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і прыцягненню інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь на базе Японскай арганізацыі знешняга гандлю ДЖЭТРА. Развіваецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва.
Радок 146:
Пачынаючы з 2000 года, праведзена сем раўндаў беларуска-японскіх кансультацый паміж МЗС, апошні з якіх адбыўся ў снежні 2009 года.
 
З кожным годам пашыраецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва: на 2018 гэта [[Мінская вобласць]] - прэфектура Міягі, [[Магілёўская вобласць]] - прэфектура Осака, гарады [[Мінск]] і [[Сэндай]], Шклоў і Таке, Нясвіж і Сіраісі).<ref>https://www.belta.by/interview/view/proshedshij-2018-god-stal-perelomnym-v-razvitii-belorussko-japonskih-otnoshenij-6657/</ref>.
 
Традыцыйнымі экспартнымі таварамі Беларусі ў Японію з'яўляюцца калійныя ўгнаенні, шкловалакно, лазеры, прылады на вадкіх крышталях, дазіметры; імпартуе Беларусь абсталяванне для прамысловых прадпрыемстваў, запчасткі для аўтамабіляў, электроніку. Агульны тавараабарот у 2017 склаў 42 млн даляраў, са слабаадмоўным для Беларусі сальда (- 2,2 млн).<ref>https://www.by.emb-japan.go.jp/itpr_ru/index18.html#politics</ref>
 
У 2018 Беларускія візы атрымаліатрымала каля 1100 японцаў, што стала рэкорднымрэкорднай паказчыкамколькасцю.
 
З верасня 2001 года ў рэгіёне Кансай акрэдытаваны Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь Т.Сінгу. З красавіка 2013 года ў рэгіёне Тахоку акрэдытаваны Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь М.Сасакі.<ref>[http://japan.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/ Сайт Пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі]</ref>
 
=== Адміністрацыйна-тэрытарыялны падзел ===
Японія дзеліцца на 47 прэфектур, кожная пад началам выбарнага губернатара, заканадаўчай і адміністрацыйнай бюракратыі. Кожная прэфектура дзеліцца на гарады, мястэчкі і вёскі. Сёння агламерацыйныя працэсы садзейнічаюць зліццю гарадоў у больш вялікія цэлыя, што змяншае колькасць адзінак на ніжэйшых узроўняўузроўнях і скарачае бюракратычныя выдаткі.
 
== Насельніцтва ==