Розніца паміж версіямі "Дзмітрый Іванавіч Даўгяла"

 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Віцебская семінарыя|Віцебскую семінарыюсемінары]]ю і [[Пецярбургская духоўная акадэмія|Пецярбургскую духоўную акадэміюакадэмі]]ю (1894). Выкладаў у [[Віцебск]]у ў семінарыі і [[Віцебская мужчынская гімназія|мужчынскай гімназіігімназі]]і. З [[1897]] архіварыус [[Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў|Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў]]. У [[1903]] пераехаў у [[Вільня|Вільню]], дзе працаваў у аб'яднаным [[Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў|Архіве старажытных актаў]], выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газету [[Белая Русь (1906)|«Белая Русь»]]. У 1906—1915 член [[Віленская археаграфічная камісія|Віленскай археаграфічнай камісіі]] (з 1913 яе старшыня), кіраўнік спраў канцылярыі папячыцеля [[Віленская навучальная акруга|Віленскай навучальнай акругіакруг]]і, кіраўнік спраў Паўночна-Заходняга аддзела [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]]. Рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910—1914), апублікаваў у іх шэраг прац па гісторыі Беларусі. Ганаровы член [[Віцебская вучоная архіўная камісія|Віцебскай вучонай архіўнай камісіі]].<br />Пасля эвакуацыі з Вільні ў 1915 — у Магілёўскім архіве.
 
[[File:Дзмітрый Даўгяла (турма НКУС, 1937).jpg|thumb|left|Д. І. Даўгяла (1937)]]
Удзельнічаў у [[Першы Усебеларускі з'езд|Першым Усебеларускім кангрэсе]] 1917. З 1921 загадчык [[Магілёўскі губернскі архіў|Магілёўскага губернскага архіва]]. З 1925 супрацоўнік [[Інбелкульт]]а, дацэнт [[БДУ]], з 1929 дырэктар бібліятэкі [[Беларуская Акадэмія навук|БелАН]], у 1937 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР.<br />Арыштаваны 10 снежня 1937; пастановай пазасудовых органаў ад 11 верасня 1939 высланы ў [[Казахстан]] на 5 гадоў. Памёр у ссылцы ў красавіку 1942 г. Рэабілітаваны пасмяротна 9 чэрвеня 1964 г.
 
== Навуковая і творчая дзейнасць ==