Уладзімір Іванавіч Самойла: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, скончыў Петрагарадскі універсітэт (1916).
 
Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадскім руху ў Мінску, адзін з заснавальнікаў кніжнага [[таварыства "Мінчук"]] ([[1906]]). З 1908 супрацоўнічаў у Мінскіхмінскіх і віленскіх перыядычных выданнях ("Минский курьер", [[Наша Ніва (1906)|"Наша ніва"]]). Пісаў пра асвету народных мас, неабходнасць беларускай школы. Адзін з першых высока ацаніў літаратурную творчасць [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. Аўтар артыкулаў, эсэ прысвечаных творчасці расійскіх і замежных пісьменнікаў. У пачатку 1910-х ад літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці адышоў. Узначальваў хімічную лабараторыю ў Мінску, быў членам гарадской думы.
 
З 1918 жыў у [[Вільня|Вільні]], працаваў выкладчыкам у гімназіі, супрацоўнічаў у прэсе ("Виленская речь", "Виленские новости" і інш.). Выступіў з серыяй публіцыстычных артыкулаў пра становішча на Віленшчыне, у якіх паказваў імперыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923-27 адзін з вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку.<ref>ЭГБ, т.6, ч.1, с.218</ref> У філасофскіх эсэ, нарысах сцвярджаў гістарычную заканамернасць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і яго аб'ектыўную непераможанасць. Пасля разгрому [[БСРГ]] ад актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці адыйшоў. У 1928-29 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданні [[Інбелкульт]]а і [[БелАН|Беларускай Акадэміі Навук]]. У газетах "Kurier Wileński" i "Przegląd Wileński" апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалогію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.