Сярэдняя Літва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 102:
Паводле ўмоў падпісанага 7 кастрычніка [[1920]] Сувалкаўскага дагавору паміж [[Польшча]]й і [[Літва|Літвой]] Віленшчына лічылася тэрыторыяй Літвы. Але адначасова аператыўная група «Беняконі» пад камандаваннем генерала [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяна Жалігоўскага]] заявіла [[8 кастрычніка]] аб выхадзе з падпарадкавання польскага галоўнага камандавання. Пазней і Жалігоўскі, і кіраўнік польскай дзяржавы [[Юзаф Пілсудскі]] прызнавалі, што ініцыятарам гэтага меркаванага бунту быў насамрэч сам Пілсудскі, які не бачыў іншага спосабу вярнуць Вільню.
 
Група, у склад якой уваходзілі 1-я [[Літоўска-беларускія дывізіі|Літоўска-беларуская дывізія]] генерала Р. Радкоўскага і група маёра М. Зындрам-Касцялкоўскага, заняла [[горад Вільня|Вільню]] і пачала рухацца ў напармкунапрамку [[Коўна]]. У ходзе наступлення войскі Жалігоўскага дасягнулі мястэчка Кейданы ў цэнтры Літвы. У выніку ўмяшання Кантрольнай камісіі [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]] 29 лістапада было заключана перамір’е; на тэрыторыі, занятай часцямі Жалігоўскага, арганізоўвалася незалежная адміністрацыйная адзінка, якая атрымала назву Сярэдняя Літва.
 
Згодна з дэкрэтам галоўнакамандуючага войскамі генерала Жалігоўскага тэрыторыя Сярэдняй Літвы пачаткова ўключала 14 гмін Браслаўскага, па адной гміне Вілейскага і Дзісненскага, 19 гмін Віленскага павета, Трокскі павет, гміны Лідскага павета на правым беразе [[Нёман]]а і 8 гмін Гродзенскага павета. Пазней мяжа Сярэдняй Літвы перанесена крыху на поўнач і прайшла па лініі Алкенікі — Беняконі — Дзевянішкі — Трабы — Лебедзі, на захад ад [[Маладзечна]] і [[горад Вілейка|Вілейкі]], потым на поўнач да Казян і ракі [[Заходняя Дзвіна]], на захад ад Друі. Сярэдняя Літва ў выніку поўнасцю ці часткова ахоплівала Ашмянскі, Свянцянскі, Трокскі, Віленскі, Браслаўскі і Лідскі паветы; яна займала каля 10 тыс. км² і налічвала 530 тыс. чал., 40 % з якіх складалі [[беларусы]].