Міхась Ігнатавіч Кукабака: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Нарадзіліся ў Бабруйску using HotCat, афармленне
Радок 5:
|апісанне =
|род дзейнасці = палітычны дысідэнт у СССР
|дата нараджэння = {{Нарадзіўся|3|12|1936|1}}
|месца нараджэння = [[Бабруйск]]
|дата смерці =
|месца смерці =
}}
 
'''Міха́сь Ігна́тавіч Кукаба́ка''' (у заходняй прэсе вядомы як '''Mikhail Kukobaka'''; нар. {{ДН|3|12|1936}}, [[Бабруйск]])  — беларускі і савецкі [[Дысідэнт|дысідэнт]], аўтар публіцыстычных матэрыялаў, якія ў [[1970-я|1970]]-[[1980-я]] распаўсюджваліся праз [[самвыдат]] і замежныя радыёстанцыі; шматразовы [[Палітычныя зняволеныя|палітычны вязень]].
 
== Ранняя біяграфія ==
Бацька загінуў падчас [[Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940|савецка-фінскай вайны]] ў 1939 годзе, маці памерла ў 1947 годзе. З-за беднасці і голаду бабуля вымушана была аддаць Міхася ў дзіцячы прытулак. У 1953 годзе скончыў рамесніцкае вучылішча, быў накіраваны на працу ў [[Сібір]], будаваў нафтавы завод у [[Ангарск|Ангарску]]у. У 1954-19571954—1957 служыў у войску. Пасля дэмабілізацыі працаваў на будаўніцтве аўтадарогі Ангрэн - — Каканд ([[Узбекістан]]). У 1958-19651958—1965 гадах жыў і працаваў у горадзе Гур'евеГур’еве ([[Казахстан]]), у 1965-19691965—1969 гадах - — у [[Кіеў|Кіеве]] ([[Украіна]]).
 
== Дысідэнцтва ==
У жніўні 1968 годзе быў выкліканы ў Дарніцкі ваенкамат Кіева, дзе заявіў, што «''калі накіруеце ў [[Чэхаславакія|Чэхаславакію]], павярну аўтамат супраць вас: саўдзельнікам злачынства савецкага ўраду не буду, выступлю на баку чэхаславацкага народу''». Таксама здолеў перадаць намесніку Генеральнага консула Чэхаславакіі свой артыкул з асуджэннем уводу савецкіх войскаў і папрасіў перадаць гэты тэкст на Захад. Быў змушаны з'ехацьз’ехаць з Кіева ў [[горад Аляксандраў|Аляксандраў]] [[Уладзімірская вобласць|Уладзімірскай вобласці]] [[РСФСР]]. Працаваў электрыкам на радыёзаводзе. Калі [[КДБ]] вызначыў, што Кукабака настойліва шукаў кантактаў з заходнімі карэспандэнтамі, быў арыштаваны 14 красавіка 1970 года. Падчас ператрусу быў знойдзены напісаны ім «Адкрыты ліст англійскаму пісьменніку [[Айвар Мантэгю|Айвару Мантэгю]]» ў абарону [[Анатоль Кузняцоў|Анатоля Кузняцова]], аўтара «Бабінага яру». Гэты артыкул быў адказам на паклёпніцкую публікацыю ангельскага літаратара ў газеце «[[Комсомольская правда]]».
 
'''З успамінаў 1990 года''': ''«У мяне [была] звычайная біяграфія звычайнага, простага чалавека… Мае погляды фармаваліся выключна на аснове асабістага досведу. Я не слухаў замежныя перадачы, не чытаў самвыдатаўскае літаратуры, нават не ведаў, што такая ўвогуле існуе. Таму маё грамадзянскае „сталенне“ праходзіла даволі павольна… Я… толькі дзесьці на мяжы свайго 30-годдзя пачаў сур’ёзна раздумваць аб рэвалюцыі і яе выніках, аб тым, у імя якой будучыні краіна забрала мільёны жыццяў…»''
Радок 25:
'''З пастановы суду''': ''«На вечарынцы пад Новы год у жаночым інтэрнаце… усхваляў жыццё народу за мяжою і паклёпнічаў на становішча рабочага класу ў СССР»''; ''«У лютым 1970 году пад час прыборкі тэрыторыі радыёзаводу… варожа адгукаўся пра лозунг: „Жыць і працаваць па-ленінску“''… У 1971 Кукабака быў накіраваны ў спецпсіхлякарню ў горад [[Сычоўка]] Смаленскай вобласці, а праз 3 гады быў пераведзены ўва Уладзімірскую псіхлякарню.
 
Вызвалены ў 1976. Псіхіятр Аляксандр Валашановіч, кансультант Рабочай камісіі па расследаванні выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных мэтах, засведчыў Кукабаку як здаровага, але сам адкрыў сваё імя толькі пасля ад’езду на Захад. Некаторы час Кукабака жыў у [[Масква|Маскве]], але потым вярнуўся ў Бабруйск, дзе напісаў нарыс „Скрадзеная Бацькаўшчына“ (25 сакавіка 1978), прысвечаны новай для яго тэме планавай [[русіфікацыя|русіфікацыі]] Беларусі: ''»…Калі спускаўся па чыгуначным пераездзе… пабачыў надпіс: «Берегись поезда!» і адразу ўзгадаў: тут жа 25 год таму было напісана «Сцеражыся цягніка!», і толькі ўнізе расійскі пераклад. Цяпер беларускі выраз знік. І дзіўна, мяне гэта непрыемна закранула. Нечакана я ўсвядоміў сябе беларусам"''. 3 красавіка 1978 напісаў артыкул «Абарона правоў чалавека і разрадка  — непадзельныя», прысвечаны тэме пашырэння праблематыкі правоў чалавека па-за межы ўнутраных справаў кожнага ўраду, інтэрнацыялізацыі гэтай праблемы. Абодва артыкулы запісаў на магнітную стужку, якая трапіла на Захад. Тэкст нарысу «Скрадзеная Бацькаўшчына» зачытваўся радыёстанцыяй «[[Нямецкая хваля]]» [[9 ліпеня|9]] і 10 ліпеня 1978, друкаваўся ў розных эміграцыйных выданнях (напрыклад, «[[Время и Мы]]» ([[Мюнхен]]), 1986, №  3). Савецкія ўлады за гэты нарыс абвінавацілі Кукабаку ў скажэнні «ленінскай нацыянальнай палітыкі». Артыкул «Абарона правоў чалавека і разрадка  — непадзельныя» ў лістападзе 1978 зачытваўся радыёстанцыяй «Свабода». Яшчэ адзін нарыс  — «Спатканне з дзяцінствам», быў прысвечаны антымілітарысцкай тэме, за што Кукабаку абвінавацілі ў абгаворванні савецкай арміі. Пашыраў таксама «Адкрыты ліст міністру аховы здароўя СССР», скіраваны супраць выкарыстання псіхіятрыі ў палітычна-рэпрэсіўных мэтах, распаўсюджваў таксама Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека. У красавіку 1977 звяртаўся з заяваю пра выезд з СССР.
 
У лістападзе 1976 і ў кастрычніку 1977 яго прымусова змяшчалі ў [[Магілёў]]скую псіхіятрычную лякарню з дыягназам «шызафрэнія і паранаідальны сіндром». Віктар Некіпелаў і ўдзельнік Працоўнай камісіі па расследаванню выкарыстання псіхіятрыі ў палітычных мэтах Аляксандр Падрабінек вызначылі гэта як «новы факт псіхіятрычнай сваволі ў Савецкім Саюзе» і звярнуліся з лістамі-пратэстамі<ref>Рабочая комиссия по расследованию использования психиатрии в политических целях. Информационный бюллетень №4№ 4 [http://www.vtoraya-literatura.com/pdf/volnoe_slovo_31-32_psikhiatriya_v%20politicheskikh_tselyakh_1978_text.pdf]</ref> ў Міністэрства аховы здароўя СССР і непасрэдна ў лякарню. 19 кастрычніка 1978 Кукабака быў арыштаваны, а [[20 чэрвеня|20]]-21 чэрвеня 1979 ў Бабруйску над ім адбыўся суд. На судзе заявіў, што камунізм савецкага ўзору ёсць сістэма поўнага задушэння і разбурэння асобы, а СССР  — ні што іншае, як бязмежны канцэнтрацыйны лагер. Прыйшоў да поўнага разрыву з сістэмай і афіцыйна адмовіўся ад савецкага грамадзянства, патрабаваў выпусціць яго з СССР. Быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму паводле артыкулу 186-1 КК БССР, зняволены ў Наваполацкай калоніі.
 
У зняволенні абараняў правы арыштантаў, пісаў скаргі ў пракуратуру пра беззаконнасці, якія там адбываліся, праводзіў дэманстрацыйныя галадоўкі пратэсту. Рэакцыя карных органаў была адпаведнай. У 1982 паводле артыкулу 186-1 КК БССР быў асуджаны да 3-х гадоў калоніі. 7 студзеня 1985 атрымаў чарговы пакаральны прысуд. Паседжанне Віцебскага абласнога суду, фармальна адкрытае, адбывалася ў службовым памяшканні аршанскай «установы УЖ-15/6» (калоніі), куды доступ мелі толькі службоўцы калоніі ды зняволеныя. Гэты суд «за сістэматычны распаўсюд заведама хлуслівых прыдумак, якія ганьбяць савецкі дзяржаўны і грамадскі лад» асудзіў яго паводле артыкулу 67-1 КК БССР да 6 гадоў пазбаўлення волі з высылкай на 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўча-працоўнай калоніі ўзмоцненага рэжыму. У зняволенні супраць яго выкарыстоўваўся тэрор крымінальнікаў. Апошні тэрмін адбываў у пермскіх і мардоўскіх лагерах разам з іншымі палітзняволенымі з розных частак Савецкага Саюза. Сярод іншых, завязаў сяброўства з каталіцкім святаром з Літвы Сігітасам Тамкявічусам.
 
У абарону Кукабакі выступалі акадэмік [[Андрэй Сахараў]], [[Віктар Некіпелаў]], [[Рыгор Пад'япольскі]], [[Марыя Пятрэнка]]. На Захадзе была арганізаваная грамадская кампанія ў абарону Кукабакі, адпаведныя публікацыі з'явілісяз’явіліся ў «[[New York Times]]», інфармацыю распаўсюджвала [[радыё Свабода|радыё «Свабода»]]. [[Беларуская дыяспара]] ў [[ЗША]] стварыла на чале з Паўлам Янкоўскім ([[Янка Запруднік|Янкам Запруднікам]]) «Камітэт абароны вязняў сумлення ў Беларусі», які праводзіў шмат мерапрыемстваў. Актыўнымі ў арганізацыі абароны Кукабакі былі таксама такія прадстаўнікі беларускай дыяспары як [[Згуртаванне Беларусаў Вялікабрытаніі]] ([[Аляксандар Зданковіч]], [[Лондан]]), [[Свецік Карзанеўскі]] ([[Аўстралія]]), беларускія эмігранты ў [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]]. Амерыканскі кангрэсмэн [[Біл Грын]] улучыў гісторыю Кукабакі ў адмысловую запіску, якая была адрасаваная Кангрэсу. У абарону вязня актыўна выступаў сенатар [[Роберт Доўл]]. Адпаведныя акцыі праводзілі прафсаюзы [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Данія|Даніі]]. У той жа час з самой Беларусі не раздалося ніводнага голасу ў абарону Кукабакі.
 
Вядомасць Міхася Кукабакі ў эміграцыі дасягнула такіх памераў, што яго больш не маглі ігнараваць ідэалагічныя службы БССР. У прыватнасці, 22 кастрычніка 1981 года ў арыентаванай на беларусаў замежжа газеце «Голас Радзімы» з'явіўсяз’явіўся артыкул «Выпакутаваны ідал», у якім Кукабаку бэсцілі як «невука», «напаўпісьменнага адшчапенца», «чалавека з хваравітым уяўленнем», на яго ўзводзіліся абсалютна беспадстаўныя абвінавачанні ў захапленні «новым парадкам» Гітлера і ўдзеле ў чорным гандлі антыкварыятам<ref>Шэўчык, Яўген. Выпакутаваны ідал. Пра Міхаіла Кукабаку і яго «хросных бацькоў» // Голас Радзімы. 1981. 22 кастрычніка. С. 4-5.</ref>.
 
Адмаўляўся пісаць просьбу аб памілаванні, бо лічыў гэта прызнаннем сваёй віны, патрабаваў рэабілітацыі. Памілаваны на загад Прэзідыуму Вярхоўнага Савету СССР ад 30 лістапада 1988, вызвалены 2 снежня 1988. У 1989 незалежная псіхіятрычная экспертыза ў Маскве засведчыла псіхічнае здароўе Кукабакі.
 
[[File:Kukabaka1990.jpg|thumb|Дысідэнт Міхась Кукабака выступае на мітынгу "«Дзяды"». На заднім плане - — паэтка Антаніна Хатэнка, паэт Алег Бембель, мастак Мікола Купава. 1990. Парк Чалюскінцаў — месца масавых расстрэлаў пра Сталіне. Фотаздымак [[Уладзімір Сапагоў|Уладзіміра Сапагова]] (1952-20121952—2012).]]
 
У сукупнасці Міхась Кукабака быў асуджаны паводле палітычных матываў 4 разы і правёў у турмах, лагерах і вар’ятнях каля 17 гадоў. Неаднаразова пасля вызвалення звяртаўся з патрабаваннямі сваёй юрыдычнай рэабілітацыі. Пасля звароту да першага намесніка старшыні Вярхоўнага Савету БССР [[Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч|Станіслава Шушкевіча]] ў жніўні 1990 Прэзідыум Вярхоўнага суда БССР 10 снежня 1990 адмяніў [[вердыкт]] Судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суду ад 21 чэрвеня 1979 і пастанову судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР ад 24 ліпеня 1979; справа была спыненая «паводле матываў адсутнасці… складу злачынства». А да таго моманту загадам Прэзідыуму Вярхоўнага Савету БССР ад 21 красавіка 1989 быў адменены артыкул 186-1 КК БССР.
Радок 47:
== Творы ==
 
* Защита прав человека и разрядка  — неделимы (3 красавіка 1977). Тэкст зачытваўся радыёстанцыяй «Свабода» ў лістападзе 1977.
* Украденная родина (25 сакавіка 1978). Нарыс выдадзены асобным адбіткам (12 старонак) беларускай службай радыё «Свабода» ў 1979 годзе. Тэкст зачытваўся радыёстанцыяй «Нямецкая хваля» 9 ліпеня 1978 у 18.20 і 10 ліпеня 1978 у 20.45.
* История одного ненаписанного рассказа: наброски с натуры (30 лістапада 1990). Тэкст зачытваўся радыёстанцыяй «Свабода».
* «КГБ  — социальная чума»,  — свидетельствует жертва советского гестапо // Содействие (Вільня). №  15, 1990.
* Беженцы от Министерства обороны (10 студзеня 1993) // «Московские новости», «Экспресс-Хроника».
* [http://slovods.narod.ru/kukoba.htm Старонка публікацый Міхася Кукабакі ў маскоўскай газеце «Свободное слово»]
Радок 80:
|старонкі=132, 292, 321, 330-331, 463, 490-492, 495
|старонак=592}}
* Михаил Кукобака. Принудительно меня упрятали за решетку на 17 лет, принудительно и помиловали: [Интервью] // Уліцёнак, Аляксандр. Іншадумцы = Мыслящие иначе. Мінск: Беларусь, 1991. С. 223-243223—243.
* {{артыкул
|аўтар=Дзярновіч, Алег.
Радок 103:
{{refend}}
 
== Спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.sakharov-center.ru/asfcd/auth/?t=page&num=12932 Юрий Белов. Размышления не только о Сычевке]
* [http://slounik.org/153688.html Кукабака Міхась]
Радок 109:
* [http://www.belsat.eu/be/archiwum_programow/m,1430,uspaminy-adzinagha-bielaruskagha-dysidenta-savietskagha-palitviaznia-mikhala-kukabaki-muzh-i-dzvie-zhonki-iak-zhyvie-adzinaia-u-bielarusi-ghetak-zvanaia-shviedskaia-siamia.html Сюжэт пра Міхася Кукабаку на тэлеканале «Белсат»] (з 10-й хвіліны)
* [http://www.youtube.com/watch?v=DaVk03R7ZCA Сюжэт Пра Міхася Кукабаку на youtube.com]
* [http://spring96.org/be/news/64350 Міхась Кукабака: "«Змагацца дапамагала абсалютная, на мяжы шызафрэніі, упэўненасць у сваёй праваце"»]
* [http://spring96.org/be/news/85612 У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі “Міхась«Міхась Кукабака”Кукабака»]
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Кукабака Міхась}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бабруйску]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]
[[Катэгорыя:Дысідэнты]]