Антон Фурс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
др вікіфікацыя
Радок 84:
У лютым [[1947]] года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы раней увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а на дадатак канспірацыя арганізацыі была слабай, бо пра яе шмат хто ведаў. Антон Фурс разам з [[Васіль Мядзелец|Васілём Мядзельцам]] быў арыштаваны [[8 лютага]] [[1947]] г. Як адзін з заснавальнікаў, асуджаны паводле арт. 63-I і 76 КК БССР да смяротнага пакарання, але ў сувязі з адменай смяротнага пакарання ад 20 траўня 1947 года атрымаў 25 гадоў пазбаўлення волі. Пасля знаходжання ў перасылачнай турме ў [[Орша|Воршы]] адбываў тэрмін у лагеры паблізу г. [[Турынск]]у ([[Свярдлоўская вобласць]] у Расіі), а потым быў пераведзены ў лагеры ў [[Караганда|Карагандзе]] ў [[Казахская ССР|Казахстане]]. У Карагандзе браў удзел у паўстанні лагераў КАРЛАГу ў [[1955]] г., аб чым успамінаў так: «Патрабаванні, якія мы выставілі адміністрацыі, зводзіліся да некалькіх пунктаў: адмяніць ганебныя нумары, дазволіць перасылку без абмежаванняў, палепшыць харчаванне». Пункт аб «адмене нумароў» быў павязаны з тым, што вязням савецкіх канцлагераў давалі асабісты нумар, які выкарыстоўваўся замест імя і прозвішча. Напрыканцы зняволення ўмовы вязняў палепшылі, што было звязана з афіцыйным асуджэннем [[культ асобы Сталіна|культу Сталіна]].
 
У [[1955]] г. быў датэрмінова вызвалены з лагераў, адбыўшы там 9 гадоў. Пэўны час жыў у Беларусі, дзе ажаніўся са знаёмай яшчэ па [[Саюз беларускіх патрыётаў|СБП]] [[Алеся УмпіровічФурс|Алесяй Умпіровіч]], якая да гэтага часу таксама выйшла на волю. Да [[1982]] г. разам з жонкай жыў у [[Караганда|Карагандзе]], дзе працаваў на будаўніцтве. Па выхадзе на пенсію пераехаў у Беларусь.
 
У гады дэмакратызацыі актыўна спрычыніўся да грамадска-палітычнага жыцця, быў сябрам [[Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»|Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады]] і [[Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны|Таварыства беларускай мовы]]. Антон Фурс мае свае артыкулы і ўспаміны ў газетах «Наша слова», «Пагоня», «Народная воля», часопісе «Спадчына». Напісаў успаміны ў кнізе Архіву Найноўшай Гісторыі «Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў». У лістападзе [[1992]] г., як і шэраг некаторых іншых сябраў СБП, быў рэабілітаваны «з-за адсутнасці складу злачынства». Пра свае патрыятычнае мінулае ўспамінае так: «Мы былі халоднымі і галоднымі, мы не мелі маладосці — яна была бессаромна распятая на калючым дроце. Але ж мы не шкадуем ні аб чым, бо засталіся людзьмі — і тады, калі большасць спявала хвалу тырану, і тады, калі былі ў няволі, і калі вярнуліся з лагеру. Дзе б мы ні знаходзіліся, думалі пра свой народ і сваю Бацькаўшчыну».